Павал Калечыц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Павел Трафімавіч Калечыц (1893, Койданава, Менскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 1923) — дзеяч беларускага антыбальшавіцкага руху, кіраўнік Койданаўскай самастойнай рэспублікі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з роду Калечыцаў, вядомых пад Койданавам з 16 стагодзьдзя. Бацькі - шараговы запасу арміі Трафім Мікалаевіч і Марта Іосіфаўна з Янкоўскіх Калечыцы - паходзілі з дзяржаўных сялян в. Макаўчыцы.

Удзельнік Першай Сусветнай вайны, капітан расейскай імператарскай арміі.

Пасьля лютаўскай рэвалюцыі 1917 году ў Койданаве «замест прыстава Ільлюкевіча і вурадніка Шпілені засталіся абшарнік зь Вертнік — Арцюшэўскі і местачковы — Павел Калечыц». 8 сьнежня 1918 г. Павел Калечыц прызначаны начальнікам койданаўскай міліцыі. У жніўні 1919 г. арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі. За Калечыца паручыўся койданаўскі ксёндз, ён быў вызвалены і ў хуткім часе ўзначаліў польскую дэфэнзыву (контрразведку) ў мястэчку Койданава, затым знаходзіўся ў г. зв. «нэўтральнай зоне». У лістападзе 1920 г. арганізаваў Койданаўскую самастойную рэспубліку, якая праіснавала 4 дні і была разгромленая кавалерыстамі 12-га стралковага палка Чырвонай арміі. Калечыц і іншыя чальцы «самастойнай рэспублікі» адступілі на захад ў бок вёсак Дзягільна — Касілавічы — Янава. Калечыц перайшоў савецка-польскую лінію фронту, некаторы час жыў у Стоўбцах. У Стоўбцах быў агентам польскай афензівы (вайсковай разведкі 2-га аддзелу Генеральнага штабу). Член інфармацыйнага аддзела "Народнага Саюза абароны Радзімы і Свабоды" у Стоўбцах. Па ўспамінах Б. Савінкава, вызваўся прадстаўляць беларускае насельніцтва на поўнач ад усходняй мяжы. У 1921 г. сфарміраваў партызанскі атрад у 1500 чалавек у Ракаве, дзе кватэраваўся атрад палкоўніка Бяляева.

Быў схоплены невядомымі на стаўпецкім базары, перапраўлены на савецкую тэрыторыю і перададзены Менскай ЧК. Расстраляны ў 1923 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Калечыц Павел // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 127.
  • Высоцкий Н. И. Верность служебному долгу. Посвящается 90 летию образования Дзержинской милиции. Дзержинск. 2008. С. 5, 7.