Павал Лойка
| Павал Лойка | |
| Нарадзіўся | 12 ліпеня 1958 Слонім |
|---|---|
| Памёр | 22 кастрычніка 2010 |
| Навуковая сфэра | гісторыя |
Павал Алегавіч Лойка (12 ліпеня 1958, Слонім — 22 кастрычніка 2010[1]) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1984). Сын пісьменьніка Алега Лойкі.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1980[2]). З 1983 году супрацоўнік, у 1990—2000 гадох — загаднік аддзелу гісторыі Беларусі XIII—XVIII стст. Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Адначасна з 1994 году загаднік катэдры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Выкладаў гісторыю Беларусі ў Беларускім гуманітарным ліцэі. Дасьледаваў праблемы дзяржаўна-палітычнага разьвіцьця Вялікага Княства Літоўскага ў XVI ст., аграрную гісторыю Беларусі XVI—XVIII стст.
Працы [рэдагаваць]
Друкаваўся з 1982 году ў Беларусі, Расеі, Польшчы, Нямеччыне. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфіяў па гісторыі.
- Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы. Мінск, 1988 (у сааўтарстве з В. І. Мялешкам).
- Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII стст. Мінск, 1991.
- І ўзняўся люд просты. Мінск, 1992 (у сааўтарстве з В. І. Мялешкам).
- Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы ХVI — першай трэці ХVII ст. Мінск: БДУ, 2002.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Памёр гісторык Павел Лойка // «Наша Ніва», 22 кастрычніка 2010.
- ^ Лойка Павел Алегавіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 217.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.