Павал Мажэйка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мажэйка.
Павал Мажэйка
Род дзейнасьці беларускі журналіст
Дата нараджэньня 25 траўня 1978(1978-05-25) (45 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналіст
Месца працы

Павал Мажэйка (нар. 25 траўня 1978, Горадня) — беларускі журналіст і грамадзкі дзяяч Гародні. Кіраўнік культурніцкай прасторы «Цэнтар гарадзкога жыцьця» ў Гародне (2016—2021), каардынатар выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская бібліятэка», што спэцыялізавалася на выданьні кніг аўтараў з Гародні і пра Гародню.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў у газэце «Пагоня».

Першы арышт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За артыкулы пад час прэзыдэнцкай кампаніі 2001 году асуджаны 24 чэрвеня 2002 году разам з рэдактарам «Пагоні» Міколам Маркевічам Ленінскім раённым судом Горадні да двух гадоў абмежаваньня волі за «паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў»[1].

Адбываў пакараньне на «хіміі» — у папраўчай установе адкрытага тыпу №1 пры Жлобінскім РАУС. Агулам 6 месяцаў і 21 дзень.

21 сакавіка 2003 году ўмоўна-датэрмінова вызвалены згодна з пастановай суду Жлобінскага раёну (старшыня суду Жлобінскага раёну Віктар Малашэнка). Вымушаны быў адзначацца ў міліцыі да 1 верасьня.

Пад час выбараў 2006 году прэс-сакратар А. Мілінкевіча, пасьля — грамадзкі лідэр Гарадзеншчыны. Актывіст рухаў «За Свабоду», «Выратуем Горадню ад разбурэньняў», адзін з арганізатараў кампаніі «Год беларускай дзяржаўнасьці-2008» у Горадні. Каардынатар сэрыі «Гарадзенская бібліятэка».

Белсат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад 2007 году аўтар публіцыстычнай праграмы «Госьць Белсату» спадарожнікавага каналу «Белсат».

У сакавіку 2009 году заявіў пра сыход з тэлеканалу ў знак нязгоды з рашэньнем звольніць дырэктара Белсату Агнешку Рамашэўску. Пасьля вырашэньня канфлікту, абое вярнуліся на свае пасады.

Ад 1 чэрвеня 2009 году выконвае функцыі ўпаўнаважанага дырэктара да справаў вытворчасьці «Белсату».

22 мая 2017 года П. Мажэйка судом Ленінскага раёна г. Гродна быў прызнаны вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюджаньні інфармацыі для замежных СМІ. Падставай для абвінавачваньня сталі падзеі 25 сакавіка 2017 году, калі Павел Мажэйка ў Дзень Волі на дазволеным мітынгу ў Горадні праводзіў апытаньне. Судзьдзя Алена Пятрова вынесла пастанову аб пакараньні Мажэйкі штрафам на 23 базавыя велічыні — 529 рублёў[2].

Ліквідацыя цэнтру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сакавіку 2021 году Паўла Мажэйку затрымалі разам з мастаком Алесем Пушкіным, які выставіў у «Цэнтры гарадзкога жыцьця» партрэт антысавецкага дывэрсанта Яўгена Жыхара. 26 сакавіка Паўла Мажэйку выклікалі на допыт у гарадзенскую пракуратуру, дадому ён не вярнуўся, бо быў затрыманы. У дачыненьні да Паўла, разам з Алесем Пушкіным, распачалі крымінальную справу «за наўмысныя дзеяньні, скіраваныя на рэабілітацыю і апраўданьне нацызму». Пасьля 72 гадзін затрыманьня Паўла тады вызвалілі з фармулёўкай «зьніклі падставы для затрыманьня».

12 траўня 2021 года эканамічны суд Гарадзенскай вобласьці пастанавіў ліквідаваць «Цэнтар гарадзкога жыцьця», у якім за пяць гадоў дзейнасьці ладзіліся выставы, канцэрты, дыскусіі, прэзэнтацыі кніг і фільмаў.

Арышт у 2022 годзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 жніўня 2022 году Паўла Мажэйку затрымалі ў Горадні, калі ён прыехаў з Польшчы праведаць бацькоў, і даставілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня[3]. 2 верасьня яго перавялі з ізалятара часовага ўтрыманьня ў СІЗА[4]. У ліпені 2023 году Мажэйку прысудзілі 6 гадоў калёніі[5].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ляўрэат нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека, заснаванай Хартыяй’97 [6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]