Павал Марозаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Павал Ягоравіч Марозаў (нарадзіўся 11 кастрычніка 1978 года ў Менску) – беларускі грамадзкі дзеяч і дысыдэнт, беларускі лібэрал, лідэр новага пакаленьня беларускай дыяспары.

Зьмест

Адукацыя [рэдагаваць]

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «банкаўская справа» (2000), асьпірантуру БДЭУ па спэцыяльнасьці «фінансы і крэдыт» (2004), магістратуру Эўрапэйскага Гуманітарнага Ўнівэрсытэта па спэцыяльнасьці «паліталёгія» (2004).

Дзейнасць [рэдагаваць]

З 1998 года актыўна займаецца грамадзкай дзейнасьцю ў рамках беларускага аддзяленьня Міжнароднай Дабраахвотніцкай Службы (МДС - SCI), з 2000 па 2003 год быў чальцом Камітэта фінансавых дараднікаў дадзенай арганізацыі. Пасьля заканчэньня вучобы працаваў у «Прыорбанку», пасьля займаўся ІТ бізнэсам і рэалізацыяй праекту «Ўзмацненьне магчымасьцяў беларускага экалягічнага руху».

У 2004 годзе заснаваў супольнасьць «Трэці Шлях». Аўтар канцэпцыі «Пакаленьне Адраджэньня». Стварэньне сатырычнай анімацыі «Мультклюб» аб беларускай рэчаіснасьці, дзе фігуравалі пэрсанажы, падобныя да Аляксандра Лукашэнкі і яго набліжаных, паслужыла падставай да палітычна матываваных перасьледаў уладамі. У 2005 годзе быў абвінавачаны па артыкуле №367 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Паклёп у дачыненьні да Прэзідэнта Беларусі». Артыкул прадугледжвае турэмнае зьняволеньне ад 2 да 4 гадоў. Дзякуючы ўмяшаньню міжнароднай грамадзкасці і прэсы пазьбегнуў арышту. У 2006 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у складзе каманды Аляксандра Казуліна. З 2006 года знаходзіцца ў палітычнай эміграцыі ў Эстоніі пасьля няўдалай спробы беларускіх уладаў арыштаваць яго ў Менску.

У 2006 годзе заснаваў і ўзначаліў грамадзкую арганізацыю «Новы Шлях для Беларусі», якая займаецца праектамі з удзелам новага пакаленьня беларускай дыяспары Эўропы і ЗША, а таксама актывістаў зь Беларусі і падтрымкай беларускай культуры. У 2008 выступіў ініцыятарам стварэньня Кангрэса новай беларускай дыяспары Эўропы і ЗША. Чалец Рады БНР (Урада БНР у выгнаньні) з 2008 г. Займаецца культурнымі, інфармацыйнымі і моладзевымі праектамі, аб'яднаньнем новага пакаленьня беларусаў дыяспары і актыўных грамадзянскіх актывістаў у Беларусі. Разам з калегамі стварыў канцэпцыю шырокага Беларускага міжнароднага руху. У 2009 на Жэнеўскім Саміце разам з калегамі-дысыдэнтамі з Ірана, Бірмы, Вэнэсуэлы, Кубы, Зымбабвэ, Эгіпта заснаваў сетку ўзаемадзеяньня і каапэрацыі паміж дысыдэнтамі ў гэтых краінах.

Аўтар канцэпцый і рэалізатар больш за 50 розных праектаў у галіне грамадзкага актывізму, інфармацыі і культуры.

Выступае з лекцыямі на тэму сытуацыі ў Беларусі. (Дактаральны каледж Эўропы, Страсбург, Эўракаледж Тартускага Ўнівэрсытэта, Тарту, Нямецкі фонд Маршала, Вашынгтон, фонд Херытадж, Вашынгтон, Карнэгі цэнтр, Масква, Жэнэўскі кангрэс цэнтр, Жэнэва і інш.). Выпускнік праграмы «Інстытут Лідэрства» ПАКТ (ЗША), Флэтчэр Скул (ЗША), праграмы нямецкага ўрада па падрыхтоўцы кансультантаў для некамэрцыйнага сэктара Беларусі, Амстэрдамска-Маастрыхскага летняга ўнівэрсытэта.

Крыніцы [рэдагаваць]

  • Павел Марозаў: «Беларускія ўлады чамусьці вырашылі, што мне шкодна займацца грамадзкай дзейнасьцю, знаходзячыся ў Менску» [1]
  • Чалец Рады БНР: камуністычныя рэпрэсіі закранулі больш за палову беларусаў [2]
  • Беларускія ўлады разлічваюць на патэнцыял дыяспары [3]
  • КДБ Беларусі «ваюе» са стваральнікамі мульцяшнага Лукашэнкі [4]
  • АБСЭ незадаволеная перасьледам аўтараў мультыкаў аб Лукашэнку [5]
  • Беларускія мультыплікатары зганьбавалі Лукашэнку [6]
  • У Францыі прайшоў II Кангрэс новай беларускай дыяспары [7]
  • У Вашынгтоне праходзіць беларуская выстава «Мастацтва супраць дыктатуры» [8]

Спасылкі [рэдагаваць]

  • «Трэці Шлях» [9]