Павал Ранкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Ранкаў
Pavol Rankov
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 верасьня 1964 (59 гадоў)
Попрад
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, выкладчык
Кірунак магічны рэалізм
Мова славацкая
Прэміі
  • прэмія імя Івана Краскі
  • «Jean Monnet»
  • прэмія газэты «SME»
  • «Angelus»
Узнагароды

Па́вал Ра́нкаў (па-славацку: Pavol Rankov; нар. 16 верасьня 1964 году, Попрад, Чэхаславаччына) — славацкі пісьменьнік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1987 Павал Ранкаў скончыў філязофскі факультэт унівэрсытэту Коменскага ў Браціславе, Працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы ў Марціне, Пэдагагічнай бібліятэцы ў Браціславе. Ад 1993 выкладае ва ўнівэрсытэце Коменскага на катэдры бібліятэчнай справы і навуковай інфармацыі.

Жыве ў Браціславе.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў зборнікам апавяданьняў «S odstupom času» (1995), які характарызуецца лучнасьцю з традыцыямі сусьветнага і айчыннага фантастычнага рэалізму (Борхэс, Картасар, Грэндэль, Мітана(sk)), часаваю і прастораваю незьвязнасьцю, адпаведна ўжытымі экзатычнымі асяродзьдзямі, рэдукаваным сюжэтам, драматызмам, спалучаным з элемэнтамі таямніцы, містыфікацыяй, іррацыянальнасьцю.

У 2001 выдаў другі зборнік апавяданьняў пад назовам «Мы і яны / Яны і мы».

У 2002 выдаў зборнік прафэсійных тэкстаў «Масавая камунікацыя, мас-мэдыя й інфармацыйная супольнасьць». У 2006 выйшла наступная кніга па дадзенай тэматыцы «Інфармацыйная супольнасьць — пэрспэктывы, парадоксы, праблемы».

Першы раман «Гэта сталася першага верасьня (альбо калісьці там)» выдаў у 2008 року, у 2011 выйшаў другі раман пад назовам «Мамы».

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • S odstupom času (апавяданьні, 1995)
  • My a oni / Oni a my (апавяданьні, 2001)
  • V tesnej blízkosti (апавяданьні, 2004)
  • Stalo sa prvého septembra (alebo inokedy) (раман, 2008)
  • Matky (раман, 2011)
  • Päť x päť (2011)
  • Апавяданьні (2012)
  • Na druhej strane (2013)

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Pavol Rankov laureatem Nagrody im. Natalii Gorbaniewskiej (пол.) Angelus Праверана 22 кастрычніка 2014 г.
  2. ^ Pavol Rankov (ням.). Literárne informačné centrum. Праверана 21 кастрычніка 2014 г.
  3. ^ Dwunastu europejskich autorów wyróżnionych nową Europejską Nagrodą Literacką (пол.). European Commission (28 верасьня 2009). Праверана 22 кастрычніка 2014 г.
  4. ^ Slovakia winning author: Pavol Rankov (анг.) European Union Prize for Literature Праверана 22 кастрычніка 2014 г.
  5. ^ Kołodyńska, Agnieszka (18 кастрычніка 2014) Angelus 2014 dla Pavola Rankova (пол.) Wrocław.pl Праверана 21 кастрычніка 2014 г.