Павал Сапега (памёр у 1579)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Сапега
Павал Сапега
Павал Сапега

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1490
Памёр 1579
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Іван Сапега
НН[d][2][1]
Жонка Алена з Гальшанскіх
Аляксандра з Хадкевічаў
Дзеці ад 1-га шлюбу: Аляксандар, Мікалай, Багдан, Багдана, Марына
ад 2-га шлюбу:Андрэй, Васіліса, Раіна, Марына

Павал Сапега (каля 14901579) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Дзяржаўца браслаўскі (15171547), маршалак гаспадарскі (15191557), ваявода падляскі (15561558) і наваградзкі1588)[3].

Па сьмерці бацькі атрымаў Кодань і ваколіцы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

П. Сапега. Кодань, 1709

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Івана і яго першай жонкі. Меў брата Пятра. Навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце.

Удзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай у 15341535 роках, Інфлянцкай вайне (15581582) у 1561 року[4]. У 1549 року праводзіў перамовы ад імя вялікага князя з маскоўскім пасольствам у справе падаўжэньня замірэньня.

Браў удзел у васьмі соймах цягам 15591568 рокаў. Быў супраціўнікам Люблінскай уніі, аднак акт уніі падпісаў. Вызнаваў праваслаўе, у пэўны час жыцьця — кальвінізм.

Упершыню ажаніўся з Аленай Гальшанскай, зь якой меў сыноў Аляксандра, Мікалая і Багдана, а таксама дачок Багдану і Марыну. Другі раз пабраўся шлюбам з Аляксандрай Хадкевіч, зь якой меў сына Андрэя, а таксама дачок Васілісу, Раіну і Марыну. Пахавалі П. Сапегу ў царкве Сьв. Тройцы ў Вільні[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 85. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  3. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 547.
  4. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1.
  5. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 164.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Павал Сапега (памёр у 1579)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў