Павал Сьвірыд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Па́вал Сьвіры́д (1886 — 1 лістапада 1948, Рэгенсбург, Заходняя Нямеччына) — грамадзкі дзяяч, юрыст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1930-х працаваў у Наваградку. У 1941 узначаліў Беларускі Нацыянальны Камітэт у Наваградку, пасьля быў старшынём Наваградзкага акруговага суду, што аб’ядноўваў міравыя суды Баранавіцкае, Ганцавіцкае, Наваградзкае й Слонімскае акругаў.

У чэрвені 1942 узначаліў аддзел школьніцтва Цэнтральнага Бюро Беларускае Народнае Самапомачы, у жніўні таго ж году браў удзел ува Ўсебеларускім Праваслаўным Саборы, на якім была абвешчаная Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква.

Удзельнік Другога Ўсебеларускага Кангрэсу 27 чэрвеня 1944, на якім быў абраны ў склад Беларускае Цэнтральнае Рады (кіраваў юрыдычнымі й рэлігійнымі справамі).

Ад лета 1944 — на эміграцыі ў Нямеччыне.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]