Павал Францішак Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Павал Францішак Бэрнард Сапега»)
Павал Францішак Сапега
Павал Францішак Сапега
Павал Францішак Сапега

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1657
Памёр 1 кастрычніка 1715
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Ян Фрыдэрык Сапега
Канстанцыя з Гербутаў
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан

Павал Францішак Сапега (да 23 красавіка 1657 — 1 кастрычніка 1715, Кодань) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар вялікі літоўскі (17041713[1]), біскуп жамойцкі (1715).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Яна Фрыдэрыка і Канстанцыі з Гербутаў. Меў братоў Казімера Ўладзіслава і Мікалая Лявона.

Навучаўся ў езуіцкіх калегіюмах у Львове і Варшаве. Працягваў адукацыю ў Заходняй Эўропе, наведаў Італію, Францыю, Нідэрлянды і Нямеччыну. У 1679 вярнуўся ў Літву.

Як палкоўнік у 1683 удзельнічаў у выправе войска Вялікага Княства Літоўскага ў Славаччыну і Вугоршчыну на дапамогу Вене. У 1684 адмовіўся ад вайсковай кар’еры і ўступіў у духоўны стан. У 1686 высьвечаны на сьвятара. З 1686 быў пробашчам у Кодні. Працяглы час знаходзіўся пры двары караля і вялікага князя, атрымаў у 1690 тытул каноніка варшаўскага, ад якога адмовіўся ў 1699.

У прысягнуў 1702 Аўгусту Моцнаму, ад якога атрымаў у 1704 урад сакратара вялікага літоўскага. Пад націкам радзіны ўлетку 1707 часова перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага. Высьвечаны на біскупа жамойцкага 21 студзеня 1715[2].

Пахавалі біскупа ў касьцёле Сьвятой Ганны ў Кодні[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. — Kórnik, 1994. S. 239.
  2. ^ Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi. T. V. — Patavii, 1952. S. 343.
  3. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 201.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Павал Францішак Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў