Павал Чайка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Чайка
лац. Pavał Čajka
21 чэрвеня 1889(1889-06-21)9 студзеня 1921(1921-01-09) (31 год)
Месца нараджэньня

Павал (Пётар) Чайка (Чайко; 1889, в. Лютавічы Вызьнянская воласьць, Слуцкі павет — 9 студзеня 1921) — беларускі вайсковец, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў мужчынскую гімназію ў 1909 годзе. У 1912 годзе скончыў Іркуцкую вайсковую школу.

Удзельнік Першай сусьветнай вайны. На фронце ўзагароджаны ордэнамі Сьв. Ганны 3-я і 4-е степеней, Сьв. Уладзімера 4-е ступені ды сьв. Станіслава 3-е ступені. Скончыў вайну штабс-капітанам.

Па вайне ў Чырвонай арміі. У пачатку 1919 году працаваў у Слуцку пры Ваенным камісарыяце ваенным кіраўніком. Быў зьвязаны зь беларускімі эсэрамі. У восень 1920 году дэзэртаваў ад бальшавікоў. На запрашэньне Антона Сокал-Кутылоўскага, які прыехаў да в. Лютавічы, далучыўся да Слуцкага паўстаньня. Камандзір 1-га Слуцкага стралковага палка. Добра наладзіў справу. Выяўляў многа асабістай ініцыятывы: адпускаў палонных, загадваў афіцэрам не ўжываць цялесных пакараньняў. Палоннага чырвонага афіцэра забраў жыць да сябе дадому, а пасьля допыту адпусьціў. Тлумачыў гэта тым «Ну хоць мы самага камуніста выпусьцілі, то мы гэтым нічога ня трацім, а наадварот, што было б у такога чалавека на душы? Ці мог бы ён больш ваяваць проціў нас? Мы павінны біць духам, а не аружжам.»

Перадаў да Чырвонай арміі старым дзядком ліст да былога ваеннага камісара Слуцку — Лебедзя, дзе апісаў усе недахваты беларускага войска. Але дзед быў затрыманы, ліст выяўлены. Прыкладны яго зьмест прыпамінае Сяргей Бусел : «Я знаходжуся ў беларускай паўстанчаскай арміі і многа раблю карысьці для нашай ідэі. Белагвардэйскай сволачы не пазваляю займацца мардабіцьцем і аслабаняю палонных» [1] Чайка быў арыштаваны і перададзены контрвыведцы. Але з-пад варты ён здолеў ўцячы (прадраў страху ў хаце, дзе сядзеў), у спрыяньні гэтаму пасьля абвінавацілі камандзіра контрвыведкі Антона Мірановіча. Дэзэртаваў да чырвоных. Тамака абвінавачаны камісарамі ў здрадзе савецкай уладзе і на вырак тройкі асобага аддзелу 16-е арміі (начале з Ольскім, будучым кіраўніком ГПУ БССР) расcтраляны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Слуцкі збройны чын 1920 у дакумантах і ўспамінах. — Менск, Медысонт, 2006. С. 170.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Слуцкі збройны чын 1920 у дакумантах і ўспамінах. — Менск, Медысонт, 2006.