Павялецкі вакзал
Павялецкі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Пасажырская-Павялецкая, адзін з 9-ці чыгуначных вакзалаў Масквы.
Вакзал быў пабудаваны ў 1900 годзе па праекту архітэктара А. Красоўскага для абслугоўваньня Разана-Уральскай чыгункі. Назва дадзеная па пасёлку Павялец Разанскай вобласьці. Павялецкі вакзал злучае сталіцу са Сярэднім і Ніжнім Паволжам; з вакзалу ідуць прыгарадныя электрацягнікі да аэрапорта «Дамадзедава» і па Павялецкаму накірунку да станцыі Ўзунава.
З павялецкага вакзала адыходзяць цягнікі на Астрахань, Баку, Балакава, Балашоў, Валгаград, Варонеж, Грозны, Данецк, Ялец, Краснадар, Ліпецк, Ліскі, Луганск, Махачкала, Назрань, Новамаскоўск, Новарасейск, Саратаў, Стаўрапаль, Тамбоў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Павялецкі вакзал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў