Паганка шэрашчокая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Паганка шэрашчокая
Podiceps cristatus 3 (Lukasz Lukasik).jpg
Навуковая клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Кляса Птушкі
Атрад Паганкападобныя
Сямейства Паганкавыя
Від Паганка шэрашчокая
Бінамінальная намэнклятура
Podiceps grisegena

Паганка шэрашчокая, коўра шэрашчокая[1] (па-лацінску: Podiceps grisegena) — птушка з атраду паганкападобных (Podicipediformes) сямейства паганкавых (Podicipedidae). Рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Cярэдняя даўжыня цела паганкі шэрашчокай дасягае 40—46 сантымэтраў. Размах крылаў ад 80 да 85 сантымэтраў. Важыць птушка каля 500—800 грамаў. Галава невялікая, зь невялікім чубчыкам на патыліцы. Дзюба чорная, прамая, жаўтаватая каля заснаваньня. Палавы дымарфізм ня вызначаны, самец і самка маюць аднолькавую афарбоўку пер’я.

Зьмест

[рэдагаваць] Жыцьцёвы арэал

У Цэнтральнай Эўропе шэрашчокая паганка сустракаецца толькі ў Польшчы і Шлезьвігу-Гальштэйне, але дастаткова рэдка. Асноўнай тэрыторыяй пашырэньня альбо гнездавальнымі рэгіёнамі зьяўляюцца Ўсходняя Эўропа, на поўначы птушка селіцца да Цэнтральнай Фінляндыі, на поўдні да Чорнага мора. Зімуюць па ўзьбярэжжы Балтыйскага мора на вялікіх азёрах, а таксама на ўсходніх частках узбярэжжа Міжземнага мора.

[рэдагаваць] Голас

Голас[2] шэрашчокай паганкі часьцей за ўсё чуваць у такавальны і гнездавальны пэрыяд.

[рэдагаваць] Размнажэньне

Таксама як і вялікая паганка альбо чомга (Podiceps cristatus) шэрашчокая паганка мае яскрава вызначаныя такавальныя паводзіны. Гняздо птушка будуе з частак расьліннасьці, якія добра трымаюцца на паверхні вады, і хавае яго ў берагавой вэгетацыі. Напрыканцы красавіка ў гнязьдзе зьяўляюцца ад 4 да 5 яек. Зьявіўшыся на сьвет, птушаняты адразу ж пачынаюць уцякаць з гнязда, а ў першыя тыдні жыцьця перапраўляюцца разам з самкай на яе сьпіне.

[рэдагаваць] Меры аховы

Да адной зь мераў аховы рэдкага віда адносіцца забарона адлову рыбы сеткамі на вадаёмах, дзе гнезьдзіцца шэрашчокая паганка[3].

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Паганка шэрашчокаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах