Пагошча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Пагошча
Краіна Беларусь
Плошча 1,23 км²
Плошча вадазбору 40,7 км²
Максымальная глыбіня 2,7 м
Найбольшая даўжыня 1,9 км
Найбольшая шырыня 1,1 км
Даўжыня берагавой лініі 5,74 км
Вышыня над узроўнем мора 129 м[1]
Аб’ём вады 1,9 млн м³
Каардынаты 55°33′24.47″ пн. ш. 26°56′1.83″ у. д. / 55.5567972° пн. ш. 26.9338417° у. д. / 55.5567972; 26.9338417Каардынаты: 55°33′24.47″ пн. ш. 26°56′1.83″ у. д. / 55.5567972° пн. ш. 26.9338417° у. д. / 55.5567972; 26.9338417
Пагошча на мапе Беларусі
Пагошча
Пагошча
Пагошча

Паго́шча — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Браслава каля вёскі Пагошча. Належыць да групы Браслаўскіх азёр.

Пагошча знаходзіцца ў басэйне ракі Друйка. Плошча возера складае 1,23 км². Найбольшая глыбіня возера складае — 2,7 м. Даўжыня возера — 1,9 км, найбольшая шырыня — 1,1 км. Даўжыня берагавой лініі — 5,74 км. Аб’ём вады ў возеры складае млн 1,9 м³, плошча вадазбору возера — 40,7 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 5 мэтраў, знаходзяцца пад хмызьняком ці пашай. На ўсходзе схілы парослыя хваёвым лесам.

Берагі возера нізкія, на поўдні і захадзе — забалочаныя, парослыя хмызьняком.

Дно возера плоскае, сапрапелістае. Уздоўж берагоў дно пяшчанае.

Прыбярэжная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 1,2—1,7 мэтра.

У Пагошчу ўпадаюць ручаі з азёр Бяржонка і Опса, з возера выцякае ручай у раку Акунёўка.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.