Падасоўе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падасоўе
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Залескі
Насельніцтва: 0 чал. (1992)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Геаграфічныя каардынаты: 52°50′16″ пн. ш. 31°2′49″ у. д. / 52.83778° пн. ш. 31.04694° у. д. / 52.83778; 31.04694Каардынаты: 52°50′16″ пн. ш. 31°2′49″ у. д. / 52.83778° пн. ш. 31.04694° у. д. / 52.83778; 31.04694
Падасоўе на мапе Беларусі
Падасоўе
Падасоўе
Падасоўе

Падасо́ўе[1] — былая вёска ў Беларусі. Уваходзіла ў склад Залескага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 0 чал. (1992). Знаходзілася за 11 км на паўднёвы ўсход ад места Чачэрск, за 48 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 76 км ад Гомелю.

На захадзе мяжуе зь лесам. На паўднёвай ускраіне рака Покаць (прыток ракі Сож).

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (29 сем’яў) у 1992 годзе пераселеныя ў чыстыя месцы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XIX стагодзьдзя як паселішча ў Пакоцкай воласьці Беліцкага павету Магілёўскай губэрні. Паводле інвэнтара 1848 году ўваходзіла ў склад абшарніцкага маёнтку. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы дзейнічалі хлебазапасная крама, кузьня; ваколіца.

У 1926 годзе паштовы пункт, школа. З 8 сьнежня 1926 году да 29 кастрычніка 1934 году цэнтар Падасоўскага сельсавету Сьвяцілавіцкага, з 4 жніўня 1927 году Чачэрскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі. У 1930 арганізаваны калгас. 27 жыхароў загінулі на франтох нямецка-савецкай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Зорка» (цэнтар — вёска Залесьсе).

29 сьнежня 2011 году вёска ліквідаваная рашэньнем Чачэрскага раённага Савету дэпутатаў[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов». Решение Чечерского районного Совета депутатов от 29 декабря 2011 г. № 86 (рас.)
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]