Падатак на прыбытак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Падатак на прыбытак - адзін з асноўных відаў прамых падаткаў. Займае асноўнае мейсца па ўдзельнай вазе ў фармаваньні даходаў дзяржаўнага бюджэту.

Аб'ектам абкладаньня зьяўляецца сукупны прыбытак арганізацыі, паменшаны ці павялічаны ў адпаведным парадку.

Плацельшчыкамі падатку зьяўляюцца ўсе камэрцыйныя прадпрыемствы, а таксама некамэрцыйныя арганізацыі, якія займаюцца прадпрымальніцтвам.

Падатак узымаецца паводле падатковае дэклярацыі па прапарцыйным альбо (радзей) прагрэсіўных стаўках.