Паддубовік чырвананожкавы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Паддубовік чырвананожкавы
Boletus erythropus JPG1.jpg
Паддубовік чырвананожкавы
Клясыфікацыя
Надцарства Вышэйшыя грыбы
Царства Грыбы
Падцарства Базідыяміцэты
Пададдзел Agaricomycotina
Кляса Агарыкаміцэты
Падкляса Agaricomycetidae
Атрад Балетавыя
Сямейства Балетавыя
Род Баравікі
Бінамінальная намэнклятура
Boletus erythropus
Foodlogo3.svg

Паддубовік чырвананожкавы, паддубовік плямісты (па-лацінску: Boletus erythropus) — від ядомага грыба з роду баравікоў сямейства балетавых. Распаўсюджаны ў Эўропе.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвежы зрэз сінее праз некалькі сэкундаў

Дыямэтар шапачкі складае 5—20 см, шапачка мае паўшаравідную, падушкаападобную форму, навобмацак аксаміцістая, матавая, зрэдку сьлізьневая, з узростам можа рабіцца голай. Колер — каштанава-карычневы, цёмна-буры, цёмна-карычневы, чорна-буры, з магчымым аліўкавым або чырванаватым адценьнем.

Мякіш жаўтаваты ці ярка-жоўты, на зломе хутка сінее або прымае зеленавата-сіні колер, у ножцы — чырванаватая або бураватая, без смаку і водару.

Ножка 5—15 см вышынёй і 1,5—4 см таўшчынёй, цыліндрычная або клубнепадобная, бочкападобная, пазьней звычайна патоўшчаная зьнізу. Колер жоўта-чырвоны, з чырвонымі лускавінкамі ці кропкамі.

Споравы парашок буравата-аліўкавы, споры вераценападобныя, гладкія, 15 × 5 мкм.

Распаўсюджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распаўсюджаны ў Эўропе, на Каўказе, ва Ўсходняй Сыбіры, радзей — у Заходняй Сыбіры і на поўдні Далёкага Ўсходу.

Утварае мікарызу зь ліставымі і хвайвымі дрэвамі (бук, дуб, яліна, ельніца), аддае перавагу кіслым глебам, сустракаецца ў лясох і ў багністай мясцовасьці, сярод імху.

Спажываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Умоўна-ядомы грыб, прыдатны ў ежу пасьля варэньня (15 хвілінаў, вада зьліваецца), таксама для сушэньня.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарибова Л. В., Сидорова И. И. Грибы. Энциклопедия природы России. — М.: ABF, 1997.

Commons-logo.svg  Паддубовік чырвананожкавысховішча мультымэдыйных матэрыялаў