Падзаконны акт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Падзаконны прававы акт — прававы акт дзяржаўнага органа, выдадзены ў межах ягонай кампэтэнцыі, у адпаведнасьці з законам або на ягонай аснове й у мэтах ягонага выкананьня. Падзаконны прававы акт мае больш нізкую юрыдычную сілу, чым закон.

Да найбольш важных падзаконных актаў Рэспублікі Беларусь адносяцца ўказы прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, пастановы Савету міністраў Рэспублікі Беларусь, акты міністэрстваў і ведамстваў — загады, інструкцыі, пастановы, інструкцыі, правілы, статуты і іншыя. Да падзаконных актаў адносяцца таксама акты органаў мясцовага самакіраваньня, лякальныя нарматыўныя акты. Усе гэтыя акты адыгрываюць значную ролю, бо могуць быць выдадзены толькі ў межах закону. Яны зьяўляюцца падначаленымі, другаснымі актамі адносна закону й атрымліваюць юрыдычную сілу толькі ў тым выпадку, калі яны не супярэчаць закону.

Герархія падзаконных актаў адпавядае герархічнай структуры дзяржаўнага апарату.