Падляскае ваяводзтва (1513—1795)
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Падляскае ваяводзтва | |
| Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае Каралеўства Польскае |
| Адміністрацыйны цэнтар | Дарагічын |
| Ваяводы | Ваяводы падляскія |
| Кашталяны | Кашталяны падляскія |
| Час існаваньня | 1513—1795 |
| Месцазнаходжаньне Падляскага ваяводзтва | |
Падляскае ваяводзтва[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Вялікага Княства Літоўскага (з 1569 року ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — места Дарагічын.
Зьмест |
Сымболіка [рэдагаваць]
Сьпярша гербам ваяводзтва была Пагоня, па ўлучэньні ў склад Каралеўства Польскага — аб’яднаныя польскі і літоўскі гербы: арол без кароны ў чырвоным полі і Пагоня.
Гісторыя [рэдагаваць]
Утварылася 29 жніўня 1513 як Падляска-Берасьцейскае ваяводзтва[1] шляхам вылучэньня з Троцкага. Колішні ваявода віцебскі Іван Сапега атрымаў прывілей ад вялікага князя Жыгімонта Старога «на ваяводзтва падляскае, берасьцейскае і інш.», таксама ён называўся ваяводам наднарвенскім.
Ахоплівала Падляшша (Дарагічынскі, Мельніцкі і Бельскі паветы) і Берасьцейскую зямлю (Берасьцейскі, Камянецкі і Кобрынскі паветы).
Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) на аснове Берасьцейскай зямлі і тэрыторыі колішняга Тураўска-Пінскага княства ўтварылася Берасьцейскае ваяводзтва (імаверна, яшчэ раней гэтая тэрыторыя вярнулася ў склад Троцкага ваяводзтва).
У 1569, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніла сваё існаваньне.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [рэдагаваць]
Па адміністрацыйнай рэформе (1565—1566) падзялялася на тры паветы: Дарагічынскі, Мельніцкі і Бельскі.
Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Дарагічыне, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне. Павятовыя соймікі праходзілі ў Дарагічыне, Мельніку і Бельску.
Мясцовая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, а таксама шасьцёх дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Ураднікі [рэдагаваць]
- Асноўныя артыкулы: ваяводы падляскія і кашталяны падляскія
У Сэнаце Рэчы Паспалітай Падляскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна.
Заўвагі [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Падляшскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 384.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
|
||||||||||||||||||||