Падляскія дыялекты
| Свая мова Svoja mova, prosta mova, tutejša mova |
|
| Ужываецца ў | Польшчы |
|---|---|
| Рэгіён | Гайнаўскі, Бельскі, Сямяціцкі павет Падляскага ваяводзтва |
| Колькасьць карыстальнікаў | ~45 000 |
| Клясыфікацыя | Беларуская (дыялект) |
| Афіцыйны статус | |
| Рэгулюецца | Грамадзкія арганізацыі Падляшша (неафіцыйна) |
| Код мовы | |
| SIL | pdl [1] |
Свая́ мова (Svoja mova) — група гаворак, на якіх размаўляюць беларусы паўдзёнага Падляшша і міжрэчча Нараву і Бугу ў Польшчы. Гаворкі, аб’яднаныя імем «Сваёй мовы», падзяляюцца на 3 групы, у залежнасьці ад таго, як паводзяць сябе зычныя d і t перад галоснымі e і i. На сёньняшні час рэдактар беластоцкага часопісу «Правінцыя» Ян Максімюк (падл. Jan Maksimjuk) спрабуе кадыфікаваць «Сваю мову», грунтуючыся на гаворцы сваёй роднае вёскі Ляхі (падл. Lachi). Для «Сваёй мовы» быў створаны альфабэт на аснове беларускае лацінкі з адсутнасьцю літары ŭ, але з даданьнем літараў ť, ď і літараў ê, ô, якія адпаведна абазначаюць спэцыфічныя дыфтангізаваныя гукі ыэ і уо (пасьля ёта ці «і» адпаведна іэ, юо).
Зьмест |
Прадмова [рэдагаваць]
Згодна зь перапісам насельніцтва Польшчы 2002 року ў Падляскім ваяводзтве Польшчы (Паўдзённае Падляшша) пражывае 46 400 чалавек, якія самавызначаюцца як беларусы, зь іх 37 000 адносіцца да групы «падляшаў» (падл. pudlašy), чыя мова зьяўляецца адным з дыялектаў беларускае мовы. Населеным пунктам, дзе пражывае больш за ўсё «падляшаў», зьяўляецца в. Чыжы (падл. Čyžê) Падляскага ваяводзтва Польшчы (82% насельніцтва).
Самі «падляшы» ідэнтыфікуюць сваю мову як беларускую (каля 30 000 чалавек), аднак у рэчаіснасьці яна зьяўляецца даволі адрознай і своеасаблівай у параўнаньні зь літаратурнай беларускай, што ўспрымаецца як «не зусім свая мова».
Сваёй мовай у 1970-ых гадох у беларускамоўнай газэце «Ніва» друкавалася Зося Сачко (пад эгідай «Беларускага літаратурнага аб’яднаньня» «Белавежа» выйшлі тры ейныя паэтычныя зборнікі: «Pošuki» ў 1982 г., «Nad dniom pochilana» у 1991 г., «šče odna vesna» ў 1995 г.), у 1981 г. «Ніва» апублікавала паэму Іры Баравік «Čas, kotory vmiraje», у 2002 г. «Белавежа» выпусьціла паэтычны томік Віктара Стахвюка «Багровы Цень».
Беларусы-падляшукі пісалі таксама літаратурнай беларускай мовай, у прыватнасьці пісьменьнікі Надзея Артымовіч, Ян Чыквін і Віктар Швед. Да 50% супрацоўнікаў беларускамоўных СМІ ў Польшчы (газэтаў «Ніва», «Czasopis», «Правінцыя» і беларускамоўнай праграмы польскага радыё і тэлебачаніня ў Беластоку) зьяўляюцца падляшамі.
Таксама ў Бельску Дарафеем Фiёнікам (падл. Dorofiêj Fijonik) выдаецца краязнаўча-культурны часопіс «Бельскі гостінэць», які друкуе этнаграфічныя матэрыялы і запісы гаворак Падляшша польскаю, беларускаю мовамі і «сваёй мовай».
Беларускія гаворкі маюць некаторыя агульныя рысы з заходнепалескімі дыялектамі беларускае мовы (што ўскосна дае нагоду казаць пра некаторыя ўкраінскія рысы дыялектаў). Што цікава, дыялекты Падляшша, нягледзячы на вышэйпералічаныя ўкраінскія рысы (оканьне, гук «в» пасьля галосных, адсутнасьць дзеканьня й цеканьня), у большай ступені ўсё ж такі бліжэй да беларускае мовы, але гэтыя абставіны ўсё роўна не перашкаджаюць украінскім кансэрватарам і ўльтранацыяналістам лічыць беларускія гаворкі Падляшша ўкраінскімі, а беларусаў-падляшаў — украінцамі. Па большасьці, можна ўпэўнена казаць аб большай блізасьці падляскіх дыялектаў да беларускае мовы, ніж да ўкраінскае[2].
Параўнаньне падляскае, беларускае і ўкраінскае моваў [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Сьпіс Сўодэша для падляскае, беларускае і ўкраінскае моваў
| падляская | беларуская | украінская | польская |
|---|---|---|---|
| čołoviêk | чалавек | людина | čłowiek |
| večer | вечар | вечер | wieczór |
| brаt | брат | брат | brat |
| dеń | дзень | день | dzień |
| ruka | рука | рука | ręka |
| osiêń | восень | осінь | jesień |
| sniêh | сьнег | сніг | śnieg |
| lіêto | лета | літо | lato |
| sestra | сястра | сестра | siostra |
| ryba | рыба | риба | ryba |
| vohoń | вагонь | вогонь | ogień |
| voda | вада | вода | woda |
| viêter | вецер | вітер | więcier |
| zima | зіма | зима | zima |
Прыклад тэксту [рэдагаваць]
Зь перакладу «A Drive in the Country» Грэхема Грыні на «Сваю мову» (пераклаў Ян Максімюк):
To była pomyłka vziati Lolu siudy. Ja siête zrozumiêv v chvili, koli my vychodili z pojizda na małôj provincijnuj stanciji. Osiênnim večerom čołoviêk prypominaje zo svoho diêtstva bôlš, niž v jakuju-leń inšu poru roku, i jeji jasny pudšpachlovany tvar i małaja torba, v kotoruj navrad čy mohli b zmiśtitisia našy rečy nanuč, prosto ne pasovali do starych špichlerôv na zbôže za uzkim kanałom, kilkoch śviêtłuv na pahôrku, plakatuv koliśnioho filmu. Ale vona skazała «davaj pojêdemo za horod», i Bishop’s Hendron, viadomo ž, było peršoju nazvoju, kotora pryjšła mniê do hołovy. Nichto mene tam ne rospuznaje, a mniê i ne podumałosia, što to same ja začnu vspominati.
Пераклад кірыліцай:
То была помылка взяті Ліолю сюды. Я сіêтэ зрозуміêв в хвілі, колі мы выходілі з појізда на малôј провінціјнуј станціјі. Осіêннім вэчэром чоловіêк прыпомінае зо свого діêтства бôльш, ніж в якую-лень іншу пору року, і ејі ясны пудшпахліованы твар і малая торба, в которуј наврад чы моглі б змісьтітіся нашы рэчы нануч, просто нэ пасовалі до старых шпіхлерôв на збôжэ за узкім каналом, кількох сьвіêтлув на пагôрку, плякатув колісьніого фільму. Але вона сказала «давај појêдэмо за город», і Бісгоп’с Гэндрон, вядомо ж, было пэршою назвою, котора прыјшла мніê до головы. Ніхто мэнэ там нэ роспузнае, а мніê і нэ подумалося, што то самэ я зачну вспомінаті.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Падляскія дыялекты — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт, прысьвечаны «сваёй мове» «Svoja.org». (укр.), (бел.), (анг.), (пол.)
- Нескарыстаны творчы патэнцыял або беларусы Беласточыны як народ трымоўны, Ян Максімюк. (бел.)
- Пераклад паэмы Грэхэма Грына сваёй мовай падляшаў.
- Падборка матэрыялаў пра дыялекты Падляшша (на партале Harazd.net) (пол.)
- Інтэрактыўная мапа з гуказапісамі гаворак некаторых вёсак, у якіх гаворыцца на сваёй мове.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
- Падляшша
- Падляскае ваяводзтва
- Беласток
- Гайнаўка (гміна)
- Бельская гміна
- Бельск-Падляскі
- Гайнаўка
- Чыжы (вёска)
- Дубічы-Царкоўныя (вёска)
- Заходнепалеская літаратурная мікрамова
- Дыялекты беларускае мовы
- Беларусы ў Польшчы
- Падляшы
- Сьпіс Сўодэша для падляскае, беларускае і ўкраінскае моваў (пакуль яшчэ незавершаны артыкул)
Крыніцы [рэдагаваць]
|
||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||