Падольле
Падольле (па-ўкраінску: Поділля) — гістарычна-геаграфічны рэгіён Украіны ў басэйне Паўднёвага Бугу і Днястра. Ахоплівае тэрыторыю сучасных Віньніцкай, Хмяльніцкай, Тэрнопальскай і невялікія часткі Чаркаскай, Кіраваградзкай і Адэскай абласьцей.
Гісторыя [рэдагаваць]
У «Сьпісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (кан. 14 ст.) тэрыторыя Падольля паказаная вельмі расьцягнутай, на ўсходзе яна даходзіць да Дняпра. У Вялікім Княстве Літоўскім існавалі ўяўленьні, што Падольле на поўначы даходзіла да Чорнага мора.
У сяр. 16 ст. з усходняга Падольля ўтварылася Брацлаўскае ваяводзтва. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) заходняя частка Падольля апынулася ў складзе Аўстрыі, па другім падзеле (1793) — усходняе Падольле далучыла да сябе Расейская імпэрыя.[1]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Падолле // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 386
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Podole // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 442
Падольле — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў