Пажар у начным клюбе ў Пермі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пажар у клюбе «Хромая лошадь» у Пермі
Краіна Расея
Месца Перм
Тып катастрофы Пажар
Прычына Невыкананьне правілаў супрацьпажарнай бясьпекі
Дата 5 сьнежня 2009 году
Час 01:08 YEKT
Наступствы
Загінулі 112
Пацярпелі 123
Каардынаты 58°0′17.28″ пн. ш. 56°8′7.44″ у. д. / 58.0048° пн. ш. 56.1354° у. д. / 58.0048; 56.1354Каардынаты: 58°0′17.28″ пн. ш. 56°8′7.44″ у. д. / 58.0048° пн. ш. 56.1354° у. д. / 58.0048; 56.1354
Пажар у клюбе «Хромая лошадь» у Пермі на мапе Расеі
Пажар у клюбе «Хромая лошадь» у Пермі
Пажар у клюбе «Хромая лошадь» у Пермі
Пажар у клюбе «Хромая лошадь» у Пермі

Пажар у начным клюбе ў Пермі — катастрофа, выкліканая, па асноўнай вэрысі, выбухам піратэхнічных вырабаў у начным клюбе «Хромая лошадь» (па-беларуску: «Кульгавы конь») 5 сьнежня 2009 году ў 22:08 (01:08[1] па мясцовым часе), у выніку якога, а таксама з-за атручваньня чадным газам і таўкатні, загінулі 136[2] чалавекі, 123 чалавекі атрымалі пашкоджаньні[3][4].

Асноўная вэрсія пажару — парушэньне правілаў пажарнае бясьпекі. Вэрсія тэракту была адхіленая[5]. Па іншай вэрсіі, крыніцай пажару стаўся кароткі сутык[6][4].

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў абвясьціў 7 сьнежня 2009 году жалобным днём[7].

Гэта найбольш трагічны пажар на ўвесь час постсавецкае Расеі. Другі па колькасьці ахвяраў адбыўся ў сакавіку 2007 году ў расейскім горадзе Ейску, калі ў доме састарэлых загінулі 63 чалавекі[8]. Як засьведчыў прадстаўнік ратавальнае службы, большасьць ахваряў загінула ад асфіксіі, атручваньня чадным газам.

Была арганізаваная гарачая лінія для людзей, якія шукаюць зьвесткі пра тых, хто знаходзіўся ў клюбе «Кульгавы конь» падчас пажару і маглі загінуць ці атрымаць нейкія пашкоджньні[3].

Пажар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пажар у начным клюбе «Кульгавы конь»

Па асноўнай афіцыйнай вэрсіі, пажар быў выкліканы неасьцярожным выкарыстаньнем піратэхнікі ў начным клюбе «Кульгавы конь» (вул. Куйбышава, д. 6) 5 сьнежня 2009 году ў 01:08[1] па мясцовым часе (22:08 па менскім). З-за парушэньняў правілаў пажарнае бясьпекі, наяўнасьці лёгка падпальваемых элемэнтаў інтэр’еру, агонь хутка распаўсюдзіўся па клюбе[4][9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Шойгу: владельцы «Хромой лошади» не выполняли предписания пожарных // NEWSru.com  (рас.)
  2. ^ Число жертв пожара в Перми возросло до 119 человек // TUT.BY  (рас.)
  3. ^ а б По последним данным СКП РФ, в результате пожара в пермском клубе погибли 112 человек // Lenta.ru  (рас.)
  4. ^ а б в 109 чалавек загінулі пры пажары ў начным клубе горада Перм // Наша Ніва
  5. ^ ЧП в ночном клубе Перми: — Пожар начался из-за второго фейерверка. Загорелся потолок, потом стены, мебель… // Комсомольская правда  (рас.)
  6. ^ Названа возможная причина возникновения пожара в ночном клубе в Перми // ВЗГЛЯД  (рас.)
  7. ^ Дмитрий Медведев объявил 7 декабря в России днем траура в связи с пожаром в Перми // Rusnovosti.ru  (рас.)
  8. ^ В доме престарелых в городе Ейске произошел пожар. В результате трагедии погибли 63 человека // Российская Газета  (рас.)
  9. ^ Трагедия в Перми: более ста человек погибли при пожаре в ночном клубе // РИА Новости  (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пажар у начным клюбе ў Пермісховішча мультымэдыйных матэрыялаў