Дамова аб ненападзе між Нямеччынай і Савецкім Саюзам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пакт Молатава — Рыбэнтропа»)
Пакт Молатава-Рыбэнтропа
Дамова аб ненападзе між Нямеччынай і Савецкім Саюзам
Мапа падзелу Польшчы. Подпісы: Сталін, Рыбэнтроп
Мапа падзелу Польшчы. Подпісы: Сталін, Рыбэнтроп
Тып дамовы Дамова аб ненападзе
Падпісаная 23 жніўня 1939 (84 гады таму)
 ·  месца Масква, СССР
Набыла моц 23 жніўня 1939
 ·  умовы Устрыманьне ад нападу і яго падтрымкі з боку трэцяй дзяржавы
Тэрмін дзеяньня Бестэрміновы
Страціла моц 22 чэрвеня 1941 (82 гады таму)
Падпісанты Ёахім фон Рыбэнтроп
Вячаслаў Молатаў
Бакі Нямеччына
СССР
Месца захаваньня Бэрлін і Масква
Статус Нядзейны
Мовы нямецкая і расейская
Тэкст у Вікікрыніцах:
ru:Договор о ненападении между Германией и СССР

Дамова аб ненападзе між Нямеччынай і Савецкім Саюзам (ням. Deutsch-sowjetischer Nichtangriffspakt; таксама вядомы як пакт Молатава — Рыбэнтропа, ці, радзей, пакт Гітлера — Сталіна) — савецка-нямецкі пакт аб нянападзе, падпісаны 23 жніўня 1939 году ў Маскве міністрам замежных справаў Нямеччыны Ёахімам фон Рыбэнтропам і народным камісарам замежных справаў СССР Вячаславам Молатавым. Дамова прадугледжвала таксама нэўтралітэт абодвых падпісантаў у выпадку нападу трэцяга боку.

Молатаў (сядзіць), за ім — Рыбэнтроп і Сталін 28 верасьня 1939 году, калі быў падпісаны сакрэтны пратакол да пакту
Сакрэтны пратакол да Пакту. Расейская вэрсія. Подпісы: Молатаў, Рыбэнтроп

У сакрэтным дадатковым пратаколе прадугледжваўся падзел Усходняе Эўропы на сфэры ўплыву Савецкага Саюзу і нацысцкае Нямеччыны. Польская Рэспубліка дзялілася па рэках Нараў, Вісла і Сан. Ўзьядноўвалася БССР і Заходняя Беларусь уключна зь Вільняй, да Ўкраінскае ССР таксама адыходзілі вялікія ўкраінскія землі ў складзе Польшчы. Да савецкае сфэры ўплыву адыходзіла Бэсарабія (сёньняшняя Малдова), Эстонія і Латвія. У сакрэтным пратаколе прадугледжвалася высяленьне ў Нямеччыну насяляўшых савецкую зону немцаў (з Бэсарабіі, Балтыі, Букавіны).

У 1939 г. Рыбэнтропа ўзнагародзілі па заключэньні дамовы савецкім ордэнам Леніна[1].

Вынік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вынікам пакту стаўся перагляд дзяржаўных межаў пасьля заваёвы Нямеччынаю Польшчы (прыкладна пачатак кастрычніку 1939 году). Дадатковым пагадненьнем ад 28 верасьня 1939 году быў прадугледжаны адыход Летувы да савецкае зоны ўплыву ўзамен на перасоўваньне нямецкае мяжы ад Віслы да Бугу.

У знак замірэньня ў захопленым Берасьці, апынуўшымся на мяжы Савецкага Саюзу і Нямеччыны, прайшоў супольны парад савецкіх і нямецкіх войскаў.

Польская Рэспубліка ня здолела абараніцца ад нападу СССР і Трэцяга Райху. У адказ на напад Нямеччыны на Польшчу Вялікабрытанія абвесьціла вайну Нямеччыне. 1 верасьня 1939 году стала пачаткам Другое сусьветнае вайны.

Кіруючыся пактам, у 1940 годзе Савецкі Саюз выставіў ультыматум Румыніі, па якім яна вымушаная была аддаць Бэсарабію і паўночную Букавіну. Тры балтыйскія краіны — Эстонія, Латвія, Летува, у 1940 годзе таксама былі далучаныя да СССР.

22 чэрвеня 1941 году Адольф Гітлер парушыў пакт, напаўшы на Савецкі Саюз.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дамова аб ненападзе між Нямеччынай і Савецкім Саюзамсховішча мультымэдыйных матэрыялаў