Паланёны кароль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паланёны кароль
англThe Captive King
Мастак Джозэф Райт з Дэрбі
Год 1772
Памеры 33,6 × 39,5
Месцазнаходжаньне Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі

«Паланёны кароль» (па-ангельску: The Captive King) — накід Джозэфа Райта, намаляваны ў 1772 або 1773 годзе, які лічыцца нарыхтоўкай для ўжо згубленай карціны з выявай францускага рыцара Гі дэ Люзыньяна.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Накід з загалоўкам «Паланёны кароль» (па-ангельску: The Captive King) паказвае францускага двараніна Гі дэ Люзыньяна, узятага ў палон султанам Саладынам. Люзыньян біўся з Саладынам 4 ліпеня 1187 году і быў узяты ў палон усьлед за паразай свайго войска. Таксама лічыцца, што рэліквіі жыватворчага крыжа былі згубленыя ў часе гэтай бітвы[1]. Люзыньян, родам з Пуат'е, стаў каралём Ерусаліма ў выніку шлюба. Урэшце, Люзыньян быў вызвалены Саладынам і неўзабаве стаў валадаром Кіпру. Накід Джозэфа Райта ўтрымлівае камэнтары яго сябра Пітэра Пэрэза Бардэта[2]. Райт браў у яго ўрокі маляваньня ў пэрспэктыве і кансультаваў яго па кампазыцыі яго карцінаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Накід быў адным з прынамсі трох нарыхтовак, якія Райт зрабіў для маляваньня дзьвюх падобных карцінаў, якія тычыліся ўзятага ў палон рыцара. У сьнежні 1772—пачатку 1773 году замалёўкі былі адасланыя Пітэру Пэрэзу Бардэту ў Лівэрпул на яго ацэнку да таго, як Райт напісаў меншую з карцінаў, якія былі паказаныя на выставе Таварыства мастакоў у 1773 годзе з адной з вэрсіяў карціны Кузьня (The Blacksmith's Shop.). Райт спадзяваўся прадаць вэрсію карціны «Паланёны кароль» маркграфу Карлу Фрыдрыху ў 1774 годзе. Фрыдрых, урэшце, быў вымушаны наняць Бардэта, калі той пераехаў у Нямеччыну, каб пазбавіцца ад сваіх пазыкаў, уключна з грашыма, якія ён быў павінен Райту[3]. Буйнейшая вэрсія карціны памерам 40 на 50 цаляў была ва ўладаньні зяця Джозэфа Райта, пасьля яе продажу ў 1810 годзе. Акрамя згадкі карціны ў кнізе гісторыка мастацтва Бэнэдыкта Нікалсана, пазьнейшых упамінаў пра твор Райта не назіраецца[3]. У 1774 і 1778 гадах Райт маляваў карціны з падобнай тэматыкай чалавека, пакінутага ў турме, але яго пазьнейшыя творы тычацца выняткаў з тагачаснага рамана. Апошняя зь іх называлася Палонны Стэрна (Sterne's Captive), выстаўленая ў 1778 годзе[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ A dictionary of military history and the art of war p.350, André Corvisier, John Childs, 1994
  2. ^ Room 4: Gothic Gloom, The Tate, London
  3. ^ а б Joseph Wright of Derby:Painter of Light, Benedict Nicolson
  4. ^ Pictures. Lowell Libson Ltd. Праверана 30 June 2011 г.