Палац Грасалкавічаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Палац Грасалкавічаў

Палац Грасалкавічаў (па-славацку: Grasalkovičov palác, па-вугорску: Grassalkovich-kastély) — палац XVIII стагодзьдзя ў Браціславе, цяпер — рэзыдэнцыя прэзыдэнта Славаччыны.

Палац пабудаваны ў 1760 годзе на замову графа Антона Грасалкавіча, дарадца імпэратрыцы Марыі Тэрэзыі. У XVIII стагодзьдзі палац быў папулярным месцам сустрэчаў вугорскай арыстакратыі. Тут даваў канцэрты капэльмайстар князя Эстэрхазі Ёзэф Гайдн.

У 18971919 гадаах палац быў рэзыдэнцыяй эрцгерцага Фрыдрыха Аўстрыйскага, у савецкі пэрыяд тут працаваў першы сакратар ЦК КПЧ Клемэнт Готвальд.

Пасьля падзелу Чэхаславаччыны палац стаў рэзыдэнцыяй прэзыдэнта краіны і часта называецца Прэзыдэнцкім палацам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Палац Грасалкавічаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў