Палац Сташыца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Славутасьць
Палац Сташыца
Kopernik and palace.JPG
Краіна Польшча
Горад Варшава
Каардынаты 52°14′16″ пн. ш. 21°01′06″ у. д. / 52.23778° пн. ш. 21.01833° у. д. / 52.23778; 21.01833Каардынаты: 52°14′16″ пн. ш. 21°01′06″ у. д. / 52.23778° пн. ш. 21.01833° у. д. / 52.23778; 21.01833
Архітэктурны стыль нэаклясыцызм
Аўтар праекту Антоніё Карацы (1820),
Уладзімер Пакроўскі (1890),
Марыян Лялевіч (1924)
Заснавальнік Станіслаў Сташыц
Будаўніцтва 18201823 гады
Палац Сташыца на мапе Польшчы
Палац Сташыца
Палац Сташыца
Палац Сташыца
Commons-logo.svg Палац Сташыца на Вікісховішчы

Палац Сташыца (па-польску: Pałac Staszica) — палац у Варшаве.

Гісторыя [рэдагаваць]

Палац Сташыца, перабудаваны ў псэўдарускім стылі. 1890—1924.

Пабудаваны ў 1820—1823 гадах па замове Станіслава Сташыца. Будынак узьведзены ў клясычным стылі па праекце архітэктара Антоніё Караццы. Будынак быў пераданы Сташыцам варшаўскаму Таварыству сяброў навукі — першай польскай навуковай арганізацыі.

У 1830 годзе перад будынкам быў адкрыты помнік Мікалаю Капэрніку работы скульптара Бэртэля Торвальдсэна.

Пасьля Польскага паўстаньня 1830 году таварыства сяброў навукі было закрытае, у будынку разьмягчалася кіраўніцтва дзяржаўнай лятэрэі.

У 1857—1862 гадах у будынку разьмяшчалася Варшаўская мэдыка-хірургічная акадэмія. У канцы XIX ст. у будынку разьмяшчалася 1-я мужчынская гімназія (расейская). У 1890 годзе сэнатар А. Л. Апухцін прапанаваў перабудаваць будынак у псэўдарускім стылі, што і было зроблена па праэкце архітэктара Ўладзімера Пакроўскага. У будынку была ўстроеная дамавая царква Сьвятой Тацьцяны.

У 1924—1926 гадах будынак быў перабудаваны ў нэаклясычным стылі па праэкце Марыяна Лялевіча. У міжваенныя гады ў будынку разьмяшчалася некалькі навуковых арганізацыяў: Варшаўскае навуковае таварыства, каса ім. Мяноўскага, Дзяржаўны мэтэаралягічны інстытут і Археалягічны музэй Варшавы.

Палац быў пашкоджаны падчас аблогі Варшавы ў 1939 годзе і сур’ёзна пашкоджаны ў 1944-м падчас Варшаўскага паўстаньня.

У 1946—1950 гадах палац быў адноўлены. У цяперашні час будынак належыць Польскай акадэміі навук.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]