Палац нацыяў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Будынак Асамблеі Палацу Нацыяў (Жэнэва)

Палац Нацыяў (па-француску: Palais des Nations) — комплекс будынкаў, пабудаваны ў пэрыяд паміж 1929 і 1938 рокамі, у парку Арыяна, у Жэнэве, Швайцарыя. Палац Нацыяў выкарыстоўваўся ў якасьці штаб-кватэры Лігі Нацыяў да 1946 року. З 1966 року ў Палацы разьмяшчаецца Эўрапейскае аддзяленьне ААН у Жэнэве — другая найважнейшая рэзыдэнцыя ААН у сьвеце пасьля нью-ёрскай.

Акрамя таго, у Палацы таксама разьмяшчаюцца офісы рэгіянальных аддзяленьняў МАГАТЭ, ЮНЭСКО, ЮНКТАД, УКГП ААН, ЮНІДО, ФАО.

Кожны год у жэнэўскай штаб-кватэры ААН праводзіцца каля 8000 пасяджэньняў, зь якіх каля 600 зьяўляюцца буйнымі канфэрэнцыямі. Штогод адкрытыя залі Палацу наведваюць 100 тысячаў турыстаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Палац нацыяўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў