Палачане

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Расьсяленьне славянскіх плямёнаў у 9 стагодзьдзі

Палачане — частка ўсходнеславянскай групы крывічаў, якая насяляла ў 9 стагодзьдзі тэрыторыю сучаснай Віцебскай і поўнач Менскай вобласьці.

Палачане ўпамінаюцца ў Аповесьці мінулых часоў, якая тлумачыць іх назву фактам іх пражываньня ля ракі Палата, аднаго з прытокаў Заходняй Дзьвіны. Летапіс таксама сьцьвярджае, што крывічы былі нашчадкамі палачанаў.

Землі палачанаў прасьціраліся ад Свіслачы ўздоўж Бярэзіны да земляў дрыгавічоў. Іх уладаньні гранічылі зь землямі наступных плямёнаў:

  • смаленскіх крывічаў — на паўднёвым усходзе,
  • ізборскіх крывічаў і ільменскіх славенаў — на поўначы і ўсходзе,
  • літоўскіх плямёнаў — на захадзе,
  • дрыгавічоў — на поўдні.

Палачане былі адным з плямёнаў, на тэрыторыі якіх пазьней сфармавалася Полацкае княства. Яны зьяўляюцца аднымі з родапачынальнікаў сучаснага беларускага народу.

Самыя старажытныя археалягічныя помнікі — доўгія курганы і пасяленьні ў Полацку, Віцебску, Лукомлі.