Палерма (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Палерма
US Città di Palermo Logo.png
Поўная назва Unione Sportiva Città di Palermo SpA
Заснаваны 1900
Горад Палерма, Італія
Стадыён Стадыё Рэнца Барбэра
Умяшчальнасьць: 36 349
Галоўны трэнэр Джузэпэ Якіні
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2013—2014 Сэрыя Б, Green Arrow Up Darker.svg 1 месца
Афіцыйны сайт

«Палерма» (па-італьянску: Unione Sportiva Città di Palermo) — італьянскі футбольны клюб з гораду Палерма, з вострава Сыцылія. Клюб быў створаны ў 1900 годзе як «Anglo Panormitan Athletic and Football Club», клюб меў розныя назвы перш чым атрымаў сваю канчатковую форму ў 1987 годзе й у цяперашні час зьяўляецца топ-рэйтынгавым футбольным клюбам з вострава Сыцылія. За сваю гісторыю, «Палерма» гуляў ва ўсіх прафэсійных лігах Італіі й прыняў удзел у некалькіх сэзонах Сэрыі А ў 1960-х і пачатку 1970-х гадоў, а таксама двойчы ў той жа пэрыяд даходзіў да фіналу Кубка Італіі.

Пасьля вяртаньня клюбу ў Сэрыю А ў 2004 годзе «Палерма» стаў адным з самых вядомых у Італіі, а таксама мае ў сваім складзе чатырох гульцоў са зборнай Італіі, якія сталі чэмпіёнамі сьвету ў 2006 годзе. «Палерма» часьцяком зьяўляецца ў розыгрышах Кубка УЭФА, і некалькі разоў ледзь не патрапіла ў кваліфікацыю Лігі чэмпіёнаў у 2007 і 2010 гадох. У 2011 годзе клюб атрымаў паразу ў трэцім сваім фінале Кубку Італіі.

Афіцыйнымі колерамі каманды ёсьць ружовы й чорны, што прывяло да зьяўленьня мянушкі «расанэра». Але, таксама, маецца такая мянушка, якая сустракаецца радзей, як то «Aquile», якая мае спасылку на арла, як на афіцыйны лягатып клюбу й гораду Палерма. «Палерма» праводзіць свае хатнія гульні на стадыёне «Рэнца Барбэра», раней вядомага як «Ля Фаварыта», які з 2007 году мае магутнасьць у 36 349 чалавек[1]. Першапачаткова стадыён быў пабудаваны ў 1932 годзе, але быў адрамантаваны ў канцы 1980 году й служыў у якасьці месца правядзеньня матчаў чэмпіянат сьвету 1990 году.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Палерма» быў заснаваны ў лістападзе 1900 годзе, такім чынам зьяўляючыся найстарэйшай футбольнай камандай у Сыцыліі, і другой у Паўднёвай Італіі пасьля «Ляцыё», які быў заснаваны ў студзені 1900 году.

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе некалькі вэрсіяў наконт дакладнай датай заснаваньня клюбу. Некаторыя лічаць, што клюб, магчыма, быў заснаваны яшчэ ў 1898 годзе ў сувязі з існаваньнем дакумэнтаў на імя Джозэфа Ўітакера, ангельскага консула ў Палерма, які некаторымі лічыцца першым прэзыдэнтам клюбу, аб камандзе палерміянскага футболу заснаванага ў тым жа годзе[2]. Тым ня менш, найбольш распаўсюджанай і афіцыйнай датай заснаваньня клюбу лічыцца 1 лістапада 1900 году[3], калі быў створаны «Anglo Panormitan Athletic and Football Club».

Клюб, як мяркуецца, быў заснаваны Іньняцыё Мая Пагана, маладым калегам Ўітакера, які пачаў гуляць у футбол яшчэ ў той час, калі вучыўся ў каледжы ў Лёндане, дзе гульня ў нажны мяч ужо была даволі папулярнай. Першапачаткова склад клюбу быў складзены з трох ангельцаў і дзевяці выхадцаў з Палерма[4]. Ўітакер заняў месца ганаровага старшыні клюбу, а Эдўард дэ Гарстан быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу. Асноўнымі колерамі былі абраны чырвоны зь сінім. Першым зарэгістраваным футбольным матчам клюбу ёсьць гульня 30 сьнежня 1900 году, якая скончылася паразай зь лікам 5:0 ад невядомай аматарскай ангельскай каманды. Першы афіцыйны матч быў гуляны 18 красавіка 1901 году супраць футбольнага клюбу «Мэсына», які скончыўся перамогай гульцоў «Палерма» зь лікам 3:2[5].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 30 студзеня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр Стэфана Сарэнтына 1979
2 Сьцяг Славеніі Аб Аляж Струна 1990
3 Сьцяг Італіі Аб Эрас Пізана 1987
4 Сьцяг Славеніі Аб Сініша Анджэлкавіч 1986
5 Сьцяг Сэрбіі Аб Мілан Міланавіч 1991
6 Сьцяг Аргентыны Аб Эсэк’ель Муньняс 1990
7 Сьцяг Італіі Аб Акраф Лязаар (ар. «Варэзэ»)
8 Сьцяг Парагваю ПА Эдгар Барэта 1984
9 Сьцяг Аргентыны Нап Паўлё Дыбаля 1993
10 Сьцяг Італіі ПА Давідэ Ды Джэнара 1988
11 Сьцяг Уругваю Нап Абэль Эрнандэс 1990
12 Сьцяг Італіі Бр Андрэа Фуліньняці
13 Сьцяг Італіі ПА Джэнара Траяніельлё 1983
14 Сьцяг Сэрбіі ПА Ален Стэванавіч (ар. «Тарына») 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Італіі ПА Франчэска Бальцоні 1989
17 Сьцяг Швайцарыі Аб Мікель Марганэльля 1989
18 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Нап Кайл Лафэрці 1987
19 Сьцяг Італіі Аб Кляўдыё Тэрцы 1984
20 Сьцяг Аргентыны ПА Франка Васкес 1989
21 Сьцяг Славеніі ПА Армін Бачынавіч 1989
22 Сьцяг Альбаніі Бр Самір Уйкані 1988
23 Сьцяг Італіі ПА Валерыё Вэрэ (ар. «Удынэзэ») 1994
24 Сьцяг Швайцарыі Нап Сэфас Малеле 1994
25 Сьцяг Італіі ПА Энца Марэска 1980
27 Сьцяг Францыі ПА Грандзі Нгаі 1988
28 Сьцяг Швайцарыі Аб Фабіё Дапрэля 1991
29 Сьцяг Італіі Аб Рабэрта Віт’ельлё 1983
30 Сьцяг Італіі Нап Андрэа Бэлёцьці (ар. «Альбіналефэ») 1993

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Палерма (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў