Палестына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Палесты́на — гістарычная вобласьць у Заходняй Азіі. Назоў «Палестына» паходзіць ад філістымлянаў. Першапачаткова Палестынай звалі тэрыторыю расьсяленьня філістымлянаў, але пасьля таго, як рымскі імпэратар Тыт разбурыў у 73 годзе Ерусалім, ён загадаў усю тэрыторыю паміж Міжземным морам і ракой Ярдан зваць Палестынай, каб сьцерці памяць аб існаваньні Юдэйскага царства.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палестына гістарычна дзеліцца на чатыры геаграфічныя вобласьці: Узьбярэжная (да Міжземнага мора) раўніна, Галілея (паўночная частка), Самарыя (цэнтральная частка, паўночней за Ерусалім) і Юдэя (паўднёвая частка, уключаючы Ерусалім). Гэтымі геаграфічнымі паняцьцямі апэруе Біблія. У цяперашні час тэрыторыю Самарыі і Юдэі прынята зваць «Заходні Бераг ракі Ярдан». Галілея, Самарыя і Юдэя складаецца з шэрагу горных куп, долаў і пустэльняў.

Горы на поўдні — Юдэйскае плята, у сярэдзіне Самарыйскія горы (Грызін, Гевал), далей Фавор (562 мэтры над узроўнем мора), Малы Хэрмон (515 м), Кармэль (551 м), на поўначы Хэрмон (2224 м). У глыбокіх западзінах значна ніжэй за ўзровень мора знаходзяцца Тывэрыадзкае возера (212 мэтраў ніжэй за ўзровень мора), Мёртвае мора (найглыбейшая западзіна на зямным шары, на 400 м ніжэй за ўзровень мора).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 3 тысячагодзьдзі да н. э. Палестына была заселеная плямёнамі ханаанэяў. З 13 стагодзьдзя да н. э. пачалася заваёва тэрыторыі Палестыны старажытнагабрэйскімі плямёнамі.

У 11 стагодзьдзі да н. э. старажытнагабрэйскія плямёны заснавалі Юдэйскае царства, распалае ў 928 годзе да н. э. на два: Ізраільскае царства (існавала да 722 году да н. э.) і ўласна Юдэйскае царства (да 586 году да н. э.). Пасьля Палестына была заваяваная старажытнапэрсыдзкай дзяржавай Ахемэнідаў, затым уваходзіла ў склад эліністычных дзяржаў Пталемэеў і Сэлеўкідаў (у 3—2 стагодзьдзях да н. э.).

З 63 году да н. э. Палестына зьяўлялася рымскай правінцыяй і падзялялася на Юдэю, Самарыю і Галілею Пэтрэю (Заярданьне). З 395 году — у складзе Бізантыі. У 636 годзе Палестына была заваяваная арабамі, з 1099 па 1187 годы крыжакамі, якія заснавалі тут Ерусалімскае каралеўства. У 1516 годзе падпала пад уладу туркаў.

З канца XIX стагодзьдзя пачалося засяленьне Палестыны габрэямі, пасьлядоўнікамі ідэалёгіі сіянізму. У 1900 годзе было 34 габрэйскіх сельскагаспадарчых паселішча з 28176 гектарамі зямлі і 5300 чалавек. У пачатку XX стагодзьдзя насельніцтва складала каля 190 тыс. арабаў і 80 тыс. габрэяў.

У выніку Першай сусьветнай вайны у красавіку 1920 году на канфэрэнцыі ў Сан-Рэма Вялікабрытанія дамаглася мандату на кіраваньне тэрыторыяй Палестыны (быў зацьверджаны Лігай Нацыяў у ліпені 1922 году). Вялікабрытанская падмандатная тэрыторыя Палестына ўключала ў сябе таксама тэрыторыю, зараз занятую Ярданіяй. 2 лістапада 1917 году ўрад Вялікабрытаніі апублікаваў так званую Дэклярацыю Бальфура, у якой утрымоўвалася абяцаньне садзейнічаць стварэньню ў Палестыне «нацыянальнага агменю для габрэйскага народа». У 1921 годзе быў вылучаны асобны мандатны эмірат Ярданія, з якога пасьля (у 1946 годзе) было ўтворанае незалежнае каралеўства Ярданія.

14 траўня 1948 году на астатняй частцы тэрыторыі падмандатнай Палестыны была абьвешчаная Дзяржава Ізраіль. У сярэдзіне 20 стагодзьдзя быў утвораны назоў «палестынцы» («палестынскі народ», «арабскі народ Палестыны»).

Стварэньне Дзяржавы Ізраіль зьявілася вынікам доўгага і складанага працэсу, барацьбы, якую вялі дзеячы сіянісцкага руху за стварэньне нацыянальнага агменю на сваёй гістарычнай радзіме, а таксама перамозе ў вайне за незалежнасьць у 19481949 гадох.

Глядіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Палестынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў