Паляваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
"Лістапад", Ёахім фон Сандрарт, Масла, 1643

Палява́ньне — пошук і пераслед дзікіх звяроў ды птушак з мэтаю іх здабычы, дзеля футра, мяса і г.д.

Мае доўгую гісторыю развіцця і пераўтварэньня з асноўнага занятку першабытнага чалавека у яго прамысловыя, аматарскія і спартыўныя формы у сучасны пэрыяд.

Першабытны чалавек выкарыстоўваў для паляваньня тыя ж прылады, што служылі яму для самааховы і здабываньня каранёў (камяні, палкі, драўляныя дубіны, завостраныя на агні ствалы маладых дрэўцаў, крамянёвыя секачы, пазней — дроцікі, дзіды, рагаціны, нажы). 3 такой зброяй паляваньне было магчымым пры непасрэдным сутыкненьні са зьверам і патрабавала калектыўных форм і розных спосабаў паляваньня, заснаваных на веданьні нораву, звычак, паводзін зьвяроў, паляваньне вызначалася сукупнасьцю традыцыйных прыёмаў высочваньня і здабываньня дзічыны і залежала ад сродкаў паляўніцтва. Спосабы паляваньня сфармаваліся на працягу каменнага веку. Менавіта адтуль вядуць пачатак такія спосабы паляваньня, як высочваньне, трапленьне, падыход, пад'езд, подпуск (сежа), аблава з нагонкай. На эпоху палеаліту прыпадае і вынаходніцтва самалоўных прыстасаваньняў.

Найбольш пашыранай і эфектыўнай была аблава з нагонкай, якая існуе і ў наш час пры паляваньні на ласёў, дзікоў ды ваўкоў. У адрозненьне ад далёкага мінулага гучкі (клікуны, загоншчыкі) гоняць цяпер звяроў не ў дрыгву і глыбокія яры са стромкімі схіламі, а на лінію расстаўленых пэўным чынам стралкоў. Жыцьцяздольнай аказалася аблога, ці аблава са сцяжкамі (чырвонымі стужкамі, у мінулым — пучкамі разнаколерных пёраў, прывязаных на адлегласці не больш метра да шматкіламетровага шнура, якім ашнуроўвалі дзялянку лесу з загадзя высачанымі ваўкамі або лісамі). Аблога бывае разамкнутай, калі гучкі з шумам гоняць звяроў на стралкоў, і самкнутай, калі паляўнічыя размяшчаюцца па ўсім перыметры аблогі, уздоўж шнура. Апошні варыянт паляваньня называецца катлом. На дробных зьвяроў, пераважна зайцоў, палявалі катлом і без папярэдняга ашнуроўваньня — паляўнічыя абкружалі пэўную дзялянку поля і, пакрысе звужаючы круг, стралялі ўспуджаных звяроў.

Са зьяўленьнем кап'я, дроціка ды лука (9 тысячагодзьдзе да н. э.) побач з калектыўнымі склаліся і пашырыліся індывідуальныя спосабы паляваньня. Падыход (паляваньне з падыходу, скрад, скрадваньне) — падкрадваньне крокам або паўзком да звера на адлегласьць выстралу. Трапленьне — пошук і выяўленьне па слядах (тропах) месца знаходжаньня звера. Добры вынік ад яго зімой, асабліва па першым снезе, і летам па вільготнай зямлі, на якой даўжэй захоўваюцца сьляды. Эфектыўнасьць трапленьня значна ўзрасла пасьля прыручэньня сабакі (9 – 8-е тысячагодзьдзі да н. э.). Пад'езд (паляваньне на пад'езд) — набліжэньне да зьвера на санях або лодцы на адлегласьць дакладнага стрэлу. Аб'езд — павольны аб'езд на санях звера ў полі, з паступовым звужэньнем круга. Подпуск (засада, сежа) — паляваньне, калі зьвера падпускаюць на выстрал са сховішча — загадзя пабудаванага будана або з палатак на дрэве. Подпуск часта спалучалі з вабай, асабліва у час гону ласёў. 3 лукам, а пазней са стрэльбай палявалі на баравую і балотную дзічыну. Цецерукоў стралялі на такавішчах раньняй вясной, зімой іх прываблівалі балванам (чучалам), якога саджалі на жэрдку крыху ніжэй за верхавіны дрэў. Качак білі у падход і на манькуту (надсадную качку). На бакасаў, слонак, гаршнэпаў, дупеляў, турухтанаў (батальёнаў) палявалі раньняй вясной. Паляваньне са стрэльбай на дробных птушак мела пераважна спартыўны характар і карысталася папулярнасьцю галоўным чынам сярод гарадзкіх паляўнічых. Сяляне лічылі за празмерную раскошу траціць набой на птушку у чвэртку фунта вагай і лавілі іх пераважна сіламі.

Здаўна вядомыя таксама і неактыўныя спосабы паляваньня, заснаваныя на выкарыстаньні самалоўных прылад і прыстасаваньняў: лоўчых ям, петляў са скураных паскаў і сухажыльля ды інш. Асноўнай старажытнай зброяй паляваньня быў лук, з 12 стагодзьдзя пашырыўся ўдасканалены лук — куша (арбалет) з кольбай, ложай і механічным напінаньнем цецівы, што спрашчала актыўнае паляваньне. У 1014 стагодзьдзях паляваньне у Беларусі належала значная роля. На Полаччыне, Віцебшчыне і Тураўшчыне асноўным аб'ектам паляваньня былі тур і зубр, ля Ваўкавыска — дзік, у Пагарыньнібабёр, у ваколіцах Клецкаказуля. Для паляваньня выкарыстоўваліся ўсе віды наступальнай і абарончай зброі: лукі, кушы, коп'і, дзіды, дроцікі, рагаціны, сякеры, чаканы, шаблі, нажы, кісцяні. Коп'і і дроцікі кідалі наводмаш з бягу ці нагнаўшы звера верхам, дзіды і рагаціны выкарыстоўвалі пры паляваньні на буйных звяроў, асабліва мядзведзя. Пашыраным было паляваньне разнастайнымі самаловамі, пасткамі (ступіца, ступа, торгала, ашчэп, ваўкоўня, трызубец), сеткамі (лятуха, звон, шацёр, плат, стажок, раз'езд), петлямі, сіламі (пружок, панажы, кола), з 18 стагодзьдзя — капканамі саматужнай і фабрычнай вытворчасці. У сярэднявеччы папулярным было паляваньне з сабакамі ці сокаламі. У 1517 стагодзьдзях для паляваньня выкарыстоўвалі сабак-хартоў, якія даганялі і душылі звера, гончых, якія гналі зьвера з брэхам, выжлаў, якія нюхам адшуквалі птушак і ўзнімалі іх, а потым знаходзілі і прыносілі здабычу, ямнікаў (таксаў), з якімі палявалі на норнага звера. Сакалінае паляваньне з «белазорамі» і «балабанамі» было выключнай прэрагатывай караля і магнатаў. 3 канца 15 – пачатку 16 стагодзьдзя пашырылася паляваньне з агнястрэльнай зброяй (напачатку сярод прадстаўнікоў пануючых класаў, з сярэдзіны 16 стагодзьдзя — і сярод сялян). Да канца 19 стагодзьдзя карысталіся шомпальнымі стрэльбамі: ручніцамі, губчастымі («зьвярынымі» і «птушынымі»), крамянёвымі («крамзелямі» і «сакалоўкамі»), аднаствольнымі, пазней двух-ствольнымі дубальтоўкамі («пістонаўкамі»), у канцы 19 – пачатку 20 стагодзьдзя, «бярданкай» — стрэльбай з зарадамі патроннага тыпу. Паляваньне з агнястрэльнай зброяй і адсутнасць дзейснага кантролю прывялі да масавага зьнішчэньня многіх відаў жывёл, асобныя з якіх зьвяліся канчаткова (тур, зубр, тарпан ды інш.). Паляваньне насіла характар варварскай забавы прывілеяваных асоб і стала амаль недаступным для астатніх. Напрыклад, у 1860 годзе цар Аляксандр II і яго світа за 2 дні знішчылі ў Белавежскай пушчы 28 зуброў, 23 дзікі, 36 казуляў ды шмат іншых звяроў. Для загону звяроў, акрамя егераў і аб'ездчыкаў, было мабілізавана больш за 2 тысячы сялян, якія 3 тыдні заганялі звяроў у загарадзь. У час паляваньня цара Мікалая II за 2 тыдні забіта 40 зуброў, 53 алені, 26 рысяў, 36 ланяў, 325 казуляў, 138 дзікоў, 51 ліс ды інш.

Сучаснае паляваньне на Беларусі істотна адрозніваецца ад старажытнага, маючы спартыўна-аматарскі характар. Паляваньне дазволенае толькі сябрам таварыстваў паляўнічых і рыбаловаў у паляўнічы сезон па пуцёўках або ліцэнзіях, у вызначаных для паляваньня паляўнічых угоддзях.

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Cяргей Цярохін, праект «Наша Ежа»

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Паляваньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады