Палякі
| Палякі | |
| Колькасьць | каля 50 мільёнаў |
|---|---|
| Рэгіёны пражываньня | Польшча, Беларусь, Нямеччына, Летува, Украіна, ЗША, Канада, Бразылія, Расея і іншыя |
| Мовы | польская мова |
| Блізкія этнасы | славяне, асабліва заходнія |
Паля́кі (па-польску: Polacy) — заходнеславянскі народ, які насяляе Польшчу. Палякі таксама ўтвараюць значную дыяспару ў цэлым шэрагу краін. Беларусы і ўкраінцы таксама палякаў называюць этнічным найменьнем «ляхі».
Палякі — другі па колькасьці насельніцтва пасьля расейцаў славянскі народ. Ацэнкі розьняцца, але большасьць крыніцаў кажуць пра прыблізна 50 мільёнаў палякаў. 38 мільёнаў зь іх насяляюць саму Польшчу. Колькасьць польскай дыяспары — 10-12 мільёнаў. Існуюць буйныя польскія меншасьці ў суседніх краінах, такіх як Беларусь, Нямеччына, Летува, Украіна. Значныя польскія дыяспары знаходзяцца ў ЗША, Канадзе, Бразыліі. У ЗША найбольшая колькасьць палякаў жыве ў Нью-Ёрку, Чыкага, Дэтройце, Бафала. Апошнім часам, у сувязі з далучэньнем Польшчы да Эўрапейскага Зьвязу, шмат палякаў эмігравала ў эўрапейскія краіны, у прыватнасьці, у Ірляндыю (150 тысяч) і Вялікую Брытанію (250 тысяч).
Палякі размаўляюць на польскай мове, якая адносіцца да заходнеславянскай падгрупы славянскай групы індаэўрапейскай моўнай сям'і. Пісьмовасьць на аснове лацінскага альфабэту.
Палякі ў большасьці сваёй рыма-каталікі, зьяўляюцца найбуйнейшым пераважна каталіцкім па веравызнаньні народам са славян. Частка палякаў вызнаюць праваслаўе, пратэстантызм альбо зьяўляюцца атэістамі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Глядзі таксама [рэдагаваць]