Палямонавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Радавод Гедымінавічаў ад Палямона

Палямонавічы — легендарная дынастыя літоўскіх князёў. Паданьні пра Палямона, рымскага нобіля, які пасяліўся ля Нёмана і даў пачатак мясцовай арыстакратыі, склаліся ў 1516 стагодзьдзях. Меркаваньне пра рымскае паходжаньне літвы зьяўляецца ўжо ў Яна Длугаша, але без падрабязнасьцяў. Розныя вэрсіі легенды адносяць перасяленьне Палямона ці да часоў Нэрона (1 стагодзьдзе), ці да часоў войнаў з гунамі (5 стагодзьдзе). Некаторыя крыніцы пераносяць гэтую падзею нават у 10 стагодзьдзе. Гэтыя зьмены былі, відавочна, абумоўленыя невялікаю колькасьцю пакаленьняў, якія ў легендзе праходзілі ад Палямона да Гедзіміна. Таксама ў некаторых варыянтах імя Палямон выводзіцца ад больш дарэчнага для рымляніна імені Публій Лібон.

Сынамі Палямона былі Боркус, Кунас і Спер. Кунас (эпонім Каўнаса) быў, паводле гэтае легенды, продкам Гедзімінавічаў. У найранейшую вэрсію легенды ня ўключаны Міндоўг — ён зьяўляецца ў пазьнейшай перапрацоўцы ў Хроніцы Быхаўца.

Апроч таго, нобілям, што прыйшлі з Палямонам, прыпісвалі шэраг рэальна існых гербаў. У прыватнасьці, «Хроніка Літоўская і Жамойцкая» кажа:

A межи тою шляхтою были четыри домы найвышшии: перший з гербу Катовруса Доспронгус, другий з гербу Колюмнов Просперце Спримнус, Корсинус и Улиянус, и Гектор з гербу Рожей.

Доўгі час асобныя гісторыкі ставіліся да гэтай легенды як да гістарычнага сьведчаньня, але ў наш час яе разглядаюць звычайна толькі як ілюстрацыю ідэялягічных настрояў у ВКЛ у 16 стагодзьдзі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]