Палярная пошта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канвэрт палярной пошты (станцыі «Паўночны полюс-22»)

Палярная пошта (па-ангельску: polar mail) — авіяцыйныя, марскія і іншыя паштовыя лініі сувязі паміж кантынэнтам і паштовымі службамі, якія дзейнічаюць у зоне Арктыкі і Антарктыкі. У больш вузкім сэнсе пад палярнай поштай разумеюць філятэлістычную назву пошты экспждыцыяў, якія знаходзяцца ў Арктыцы і Антарктыдзе, уключаючы дасьледчыя дрэйф-станцыі, а таксама адпраўленьні, пазначаныя адпаведнымі паштовымі і дадатковымі штэмпэлямі. Да калекцыяў палярнай пошты адносяць таксама маркі палярных сюжэтаў або з палярнымі надпісамі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палярная поштасховішча мультымэдыйных матэрыялаў