Палярныя Зоры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Палярныя Зоры
Полярные Зори
Coat of Arms of Polyarnye Zori (Murmansk oblast) (1995).png
Герб Палярных Зораў
Першыя згадкі: 1968
Горад з: 1991
Суб’ект фэдэрацыі: Мурманская вобласьць
Гарадзкая акруга: горад Палярныя Зоры
Насельніцтва: Red Arrow Down.svg 15 249 (2010)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+3
UTC+4
Тэлефонны код: +7 81532
Паштовы індэкс: 184230
Аўтамабільны код: 51
Геаграфічныя каардынаты: 67°21′57″ пн. ш. 32°29′53″ у. д. / 67.36583° пн. ш. 32.49806° у. д. / 67.36583; 32.49806Каардынаты: 67°21′57″ пн. ш. 32°29′53″ у. д. / 67.36583° пн. ш. 32.49806° у. д. / 67.36583; 32.49806
Палярныя Зоры на мапе Расеі
Палярныя Зоры
Палярныя Зоры
Палярныя Зоры
http://www.pz-city.ru/

Паля́рныя Зо́ры (рас. Поля́рные Зо́ри) — горад (з 1991) у Мурманскай вобласьці Расеі. Утварае гарадзкую акругу горад Палярныя Зоры. Каля гораду знаходзіцца Кольская АЭС. Насельніцтва — 15 249 чалавек (2010 год).

Гарадзкая акруга[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Законам Мурманскай вобласьці ад 2 сьнежня 2004 году №535-01-ЗМО муніцыпальнае ўтварэньне горад Палярныя Зоры з падведамаснай тэрыторыяй надзеленае статусам гарадзкой акругі з населенымі пунктамі: Палярныя Зоры (адміністратыўны цэнтар акругі), Зашэек, Афрыканда і Пірэнга. Пасёлак Пірэнга быў зьліквідаваны ў 2007 годзе і выключаны са складу гарадзкой акругі. Колькасьць насельніцтва гарадзкой акругі Палярныя Зоры складае 18 040 чалавек (2010).[1]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Населены пункт Палярныя Зоры быў уключаны ва ўліковыя зьвесткі і атрымаў статус працоўнага пасёлку рашэньнем Мурманскага аблвыканкаму №640 ад 20 сьнежня 1973 году.

Статус гораду абласнога падпарадкаваньня быў нададзены Ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР ад 22 красавіка 1991 году. Раней пасёлак і прылеглая тэрыторыя падпарадкоўваліся гарадзкому савету гораду Апатыты.

Старшынём кіраваньня будаўніцтва, фактычна заснавальнікам гораду Палярныя і Кольскай АЭС, быў Аляксандар Сьцяпанавіч Андрушэчка.

Прадпрыемствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Градаўтваральным прадпрыемствам зьяўляецца Кольская АЭС, на якой уладкаваныя каля 2000 чалавек.[2] На працы ў муніцыпальных прадпрыемствах занятыя каля тысяча чалавек.[3]

Таксама ў горадзе дзейнічаюць Ніва ГЭС-1 (26 МВт), ААТ «Атомэнергоремонт», Кольская Электромонтажная Компания «ГЭМ», ААТ «Энергоспецмонтаж», «Монтажно-строительное управление № 10», Р-Транс, электрычная (на 54 МВт) і мазутная кацельныя, мэдыкасанітарная частка №118, саўгас «Нивские Берега», аддзяленьні Сбербанка Расеі, некалькі супэрмаркетаў і іншыя прадпрыемствы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]