Палікір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Палікір
Насельніцтва: 4571
Геаграфічныя каардынаты: 6°55′ пн. ш. 158°11′ у. д. / 6.917° пн. ш. 158.183° у. д. / 6.917; 158.183Каардынаты: 6°55′ пн. ш. 158°11′ у. д. / 6.917° пн. ш. 158.183° у. д. / 6.917; 158.183
Палікір на мапе Фэдэратыўных Штатаў Мікранэзіі
Палікір
Палікір
Палікір

Палікір (па-ангельску: Palikir) — сталіца Фэдэратыўных Штатаў Мікранэзіі, знаходзіцца на востраве Похнпэі ў даліне Палікір, паміж дзьвюма вульканамі.

Востраў быў заселены яшчэ ў пачатку ХІІ стагодзьдзя, аднак дакладная дата заснаваньня Палікіру невядомая. Да канца Другой сусьветнай вайны тут жыла нязначная колькасьць похнпэйцаў, але ў 1980 годзе ЗША прафінансавала праграму разьвіцьця сталіцы і насельніцтва гораду вырасла.

За выключэньнем некалькіх каменных плятформаў і абарончых сьценаў, якія знаходзяцца ў навакольлі Палікіру горад ня мае ніякіх археалягічных каштоўнасьцяў. Згодна зь легендай, у канцы Х стагодзьдзя Палікір і ўвесь востраў Похнпэі належалі дзяржаве Нан-Мадол, а калі яна перастала існаваць і да далучэньня да каралеўства Соку востраў быў незалежны.

У пачатку XVI стагодзьдзя на востраве зьявіліся эўрапейцы. Пасьля першых кантактаў з эўрапейцамі ніякіх зьменаў у жыцьці насельніцтва вострава не адбылося. У 1886 годзе Похнпэі трапіла пад кантроль Гішпаніі, і заваяваўшы тубыльцаў гішпанцы пабудавалі на захад ад Палікіру невялікае паселішча Калонія. Пасьля Гішпана-Амэрыканскай вайны 1898 году Гішпанія была вымушаная прадаць востраў Нямеччыне, якая адразу пачала разьвіваць вырошчваньне копры. Жорсткія адносіны немцаў да тубыльцаў выліліся ў паўстаньне, якое, аднак, было падаўленае.

У часе Першай сусьветнай вайны востраў перайшоў пад кантроль Японіі, а пасьля вайны Ліга Нацыяў дазволіла Японіі кіраваць вострава.

У 1944 годзе на Похнпэі высадзіліся тысячы японскіх салдатаў, для заснаваньня тут вайскова-паветранай базы. У Палікіры былі пабудаваныя аэрадром, радарныя ўстаноўкі, сетка падземных хадоў і тунэляў. Але нягледзячы на гэта паветраныя сілы ЗША змаглі разбамбіць базу і пазбавілі Японію гэтага вайсковага апорнага пункту.

Пасьля вайны Палікір заставаўся маланаселеным. ЗША захавалі кантроль над востравам да 1980 году, калі ЗША фінансавала разьвіцьцё і разбудову сталіцы краіны і чатырох сталіцаў штатаў Мікранэзіі.

У 1989 годзе ў Палікір была перанесеная сталіца Мікранэзіі з гораду Калонія.