Палітыка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Палі́тыка (ад грэцкага τα πολιτικά)— удзел у справах грамады. Тэрмін звычайна прымяняецца ў адносінах да грамадзянскіх урадаў, але палітыка таксама вылучаецца ва ўсіх групах чалавечага ўзаемадзеяньня, то бок карпаратыўных, акадэмічных альбо рэлігійных інстытутах.
Палітыка складаецца з "сацыяльных стасункаў, што ўключаюць у сябе ўладу або сілу". Яна характарызуецца пэўнымі правіламі палітычнае адзінкі (партыі), а таксама мэтадамі і тактыкай, што выкарыстоўваюцца пры фармуляваньні ды рэалізацыі палітпраграмы.
Палітычная навука ці паліталёгія - гэта збор студыяў, якія скіраваныя на вывучэньне палітычных паводзінаў, аналіз узяцьця ўлады, яе выкананьня. Сумежнымі прадметамі паліталёгіі ёсьць палітычная філязофія і публічная адміністрацыя. Палітфілязофія шукае ўнутраныя прычыны палітыкі і этыку публічных паводзінаў. Зь іншага боку, публічная адміністрацыя аналізуе практыку кіраваньня.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Палітыка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў