Панамэрыканская шаша
Панамэрыка́нская шаша́ (назвы на іншых мовах глядзі ніжэй) — сетка дарог у Амэрыцы, агульная працягласьць якіх складае 48 тыс. км. Калі не ўлічваць 87-кілямятровы Дар'енскі прабел, які знаходзіцца ў джунглях, на мяжы Панамы і Калумбіі, тая Панамэрыканская шаша аб'ядноўвае нацыянальныя сеткі дарог кантынэнтальных дзяржаваў Амэрыкі ў адзіную сыстэму.
Паводле Кнігі рэкордаў Гінэса Панамэрыканская шаша — самая доўгая аўтамабільная траса ў сьвеце[1], аднак на звычайных транспартных сродках праехаць праз Дар'енскі прабел паміж Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкай немагчыма.
Зьмест |
Краіны [рэдагаваць]
Панамэрыканская шаша праходзіць праз тэрыторыю 15 краінаў:
- Канада (неафіцыйна)
- Злучаныя Штаты Амэрыкі (неафіцыйна)
- Мэксыка
- Гватэмала
- Сальвадор
- Гандурас
- Нікарагуа
- Коста-Рыка
- Панама
- Калумбія
- Эквадор
- Пэру
- Чылі
- Аргентына
Значныя адгалінаваньні таксама разьмяшчаюцца ў Балівіі, Бразыліі, Парагваі, Уругваі і Вэнэсуэле.
Назва [рэдагаваць]
- па-ангельску: Pan-American Highway
- па-гішпанску: Carretera Panamericana, Autopista Panamericana або Vía Panamericana
- па-партугальску: Estrada Panamericana
- па-нямецку: Panamerikanische Straße
- па-нідэрляндзку: Pan-Amerikaanse Snelweg
- па-француску: Autoroute Panaméricaine
- па-італьянску: Autostrada Panamericana
Гл. таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Панамэрыканская шаша — Кніга рэкордаў Гінэса, азначана даўжыня 24140 км
Спасылкі [рэдагаваць]
Панамэрыканская шаша — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў