Панявескі павет
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Адміністрацыйная адзінка | |
| Панявескі павет Panevėžio Apskritis |
|
| Сьцяг | Герб |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Летува |
| Статус | павет |
| Улучае | 6 раёнаў |
| Адміністрацыйны цэнтар | Панявеж |
| Найбуйнейшыя гарады | Панявеж, Ракішкі, Біржы, Посваль |
| Дата ўтварэньня | 19 ліпеня 2004 года |
| Кіраўнік | Гема Умбрасіене |
| Насельніцтва (2004) |
295 161 (5-е месца) |
| Шчыльнасьць | 37,5 чал./км² |
| Плошча | 7 881 км² (4-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Панявескага павету: | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+2 |
| Код ISO 3166-2 | LT-PN |
| Афіцыйны сайт | |
Паняве́скі павет (па-летувіску: Panevėžio apskritis) – адзін зь дзесяці летувіскіх паветаў. Сталіцай зьяўляецца горад Панявеж. Мяжуе з Латвіяй, а таксама з Шавельскім, Ковенскім, Віленскім і Ўцянскім паветамі. Панявескі павет знаходзіцца ў паўночнай частцы краіны, мае плошчу 7 881 км² (зь якой 61,2% займаюць сельскагаспадарчыя землі, 26,8% - лясы, 2,6% - гарады і паселішчы, 2,5% - рэкі і азёры, 1,8 – прамысловасьць, 5,1% - іншае), і 292 376 чалавек насельніцтва.
Зьмест |
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Павет дзеліцца 6 раёнаў:
- Біржаўскі раён (сталіца Біржы)
- Купішкаўскі раён (Купішкі)
- Панявескі гарадзкі раён (горад Панявеж)
- Панявескі раён (сталіца Панявеж)
- Пасвольскі раён (сталіца Посваль)
- Ракіскі раён (сталіца Ракішкі)
[рэдагаваць] Гарады
У павеце знаходзіцца 11 гарадоў, самымі вялікімі зь якіх зьяўляюцца:
1. Панявеж
2. Ракішкі
3. Біржы
4. Посваль
5. Купішкі
[рэдагаваць] Прамысловасьць
Прыбытак Панявескага павету складае каля 3,4 млрд. літаў. Сярэдні заробак на кожнага жыхара складае каля 10,6 тыс. літаў (2,6 тыс даляраў). Павет выпускае каля 7% прамысловай прадукцыі краіны. 105 вытворчых прадпрыемстваў павету даюць працу 17 тыс. чалавекам. У 2000 годзе прамысловыя прадпрыемствы павету выпусьцілі прадукцыі на 1,76 млрд літаў.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Панявескі павет — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Летувы | ||
|---|---|---|
| Паветы: | Аліцкі | Віленскі | Ковенскі | Клайпедзкі | Мар'ямпальскі | Панявескі | Таўроскі | Цельшыцкі | Уцянскі | Шавельскі | |



