Паняволеныя нацыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Well, of course they don't admit there are any captive nations. They have their own propaganda. They present a picture to their own peoples, including the world, so far as they can, that we know is distorted and is untrue.

Дўайт Дэйвід Эйзэнгаўэр[1]

«Паняволеныя нацыі» — тэрмін, якім у Злучаных Штатах Амэрыкі часам характарызуюць нацыі пад недэмакратычнымі рэжымамі. Тэрмін зьявіўся падчас халоднае вайны для азначэньня нацыяў пад камуністычным кіраваньнем, пераважна ў складзе Савецкага Саюзу.

У межах амэрыканскае стратэгіі ў часы Халоднае вайны ў 1959 року прэзыдэнтам Дўайтам Эйзэнгаўэрам было заснаванае антыкамуністычнае згуртаваньне Нацыянальны камітэт паняволеных нацыяў (па-ангельску: National Captive Nations Committee), у якім ключавую ролю адыгрываў амэрыканскі эканаміст і дыплямат украінскага паходжаньня Леў Дабранскі[2].

З тае пары шторок у трэці тыдзень ліпеня сьвяткуецца Тыдзень паняволеных народаў.

Паводле акту Кангрэсу ЗША, да паняволеных нацыяў у 1959 былі аднесеныя[3]:

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Eisenhower’s 165 News Conference(анг.). The American Presidency Project (July 22, 1959). Праверана 23 красавіка 2011 г.
  2. ^ Edwards, Lee (02/14/2008), Remembering ‘Mr. Captive Nations’ Lev Dobriansky. HumanEvents.com
  3. ^ Campbell, John Coert. American Policy Toward Communist Eastern Europe: the Choices Ahead, 1965, p. 116. University of Minnesota Press, ISBN 0816603456