Панятоўскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Панятоўскія
Herb Poniatowskich.PNG
Герб «Цяля»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Панятоўскія (Paniatoŭskija; па-польску: Poniatowscy) — шляхецкі род гербу «Цяля».

3 гэтага роду быў кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які аднак замоўчваў сваё паходжаньне ў часе панаваньня[1].

Зьмест

Паходжаньне[рэдагаваць]

Легенда ў генэалягічных даведніках апошняй трэці XVIII ст. пра нібыта італьянскае паходжаньне Панятоўскіх ад роду Тарэлі не стасуецца з генэалягічнымі дасьледаваньнямі. У XVIII ст. і пазьней выказвалася меркаваньне, што насамрэч род паходзіць з шэрагаў дробнай літоўскай (беларускай) шляхты. У пач. XVIII ст. Нікадэм Тадэвуш Панятоўскі быў чашнікам амсьціслаўскім. Потым гэтая лінія перасялілася на Ўкраіну, але прадстаўнікі роду засталіся і на Беларусі. У XX ст. ў Менскай і Магілёўскай губэрнях былі 2 радзіны Панятоўскіх[1].

Прозьвішча «Панятоўскі» паходзіць ад маёнтку і мястэчка Панятова непадалёк ад Любліна. Паводле дакумэнтаў, першым ягоным носьбітам быў Марцін Цёлак Мацяёўскі з Панятовы (2-я пал. XV ст.). У XVII ст. Панятоўскія служылі ў багатай шляхты на гаспадарчых пасадах, часам арандавалі маёнткі. У XVIII ст. адбылося ўзвышэньне роду.

Галерэя[рэдагаваць]

Крыніцы[рэдагаваць]

  1. ^ а б Анатоль Грыцкевіч. Панятоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 397.

Літаратура[рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Панятоўскіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў