Пан Гі Мун
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Пан Гі Мун | |
| 8-ы Гэнэральны сакратар ААН | |
|---|---|
| 1 чэрвеня 2007 — цяперашні час | |
| Папярэднік: | Кофі Анан |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 13 чэрвеня 1944 |
| Нацыянальнасьць: | карэец |
| Бацькі: | |
Пан Гі Мун (па-карэйску: 반기문, нарадзіўся 13 чэрвеня 1944 года) — восьмы генэральны сакратар ААН. Абраны генэральным сакратаром 14 кастрычніка 2006, 1 студзеня 2007 зьмяніў на гэтым пасту Кофі Анана. Міністар замежных спраў і гандлю Паўднёвай Карэі з студзеня 2004 года.
Дыплём бакалаўра міжнародных адносін Сэульскага нацыянальнага ўнівэрсытэта 1970 года. Магістар дзяржаўнага кіраваньня Школы кіраваньня Джона Кэнэдзі Гарвардзкага ўнівэрсытэта 1985.
[рэдагаваць] Дзейнасьць
14 сьнежня 2006 Пан Гі Мун прыняў прысягу кіраўніка ААН. Ён заявіў на цырымоніі, што адной з сваіх прыярытэтных задач лічыць «адраджэньне даверу да сакратарыята ААН» і «усталяваньне найвысокіх этычных стандартаў». Пан Гі Мун выказаў гатоўнасьць стаць «гарманізатарам» і «будаўніком мастоў», каб пераадолець раскол у ААН паміж багатымі і беднымі чальцамі арганізацыі, які замінае правядзеньню яе рэформы.
Уступіў на пост генэральнага сакратара 1 студзеня 2007.
[рэдагаваць] Узнагароды
Пан Гі Мун двойчы ўзнагароджаны паўднёвакарэйскім ордэнам «За заслугі» у 1975 і 1986 гг. Ён таксама мае ўзнагароды Аўстрыі, Бразыліі і ЗША.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Пан Гі Мун — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на сайце ААН (анг.)
- Афіцыйная біяграфія (анг.)