Паолё Пэццы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Паолё Пэццы
Paolopezzi.jpg
арцыбіскуп архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве
2007 — цяперашні час
Папярэднік: Тадэвуш Кандрусевіч
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 8 жніўня 1960
Русі, Эмілія-Раманьня, Італія
Адукацыя: Папскі Ўнівэрсытэт Сьвятога Тамаша Аквінскага
Рэлігія: каталіцтва
Coat of arms of Paolo Pezzi.svg

Яго Эмінэнцыя Паолё Пэццы, таксама Павал Пэццы (па-італьянску: Paolo Pezzi, па-расейску: Паоло Пецци, Павел Пецци; нарадзіўся 8 жніўня 1960, Русі, Эмілія-Раманьня, Італія) — каталіцкі дзеяч Расеі, арцыбіскуп.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 19851990 вывучаў філязофію і Багаслоўе ў Папскім Унівэрсытэце сьвятога Тамаша Аквінскага (Ангелікум)[1]. Высьвечаны на сьвятара 22 сьнежня 1990, абараніў доктарскую дысэртацыю па пастырскім багаслоўі ў Лятэранскім унівэрсытэце па тэме «Каталікі Сыбіры: паходжаньне, ганеньні, цяперашні дзень» (па-італьянску: «Cattolici in Siberia, le origini, le persecuzioni, l’oggi»).

У 19931998 — дэкан цэнтральнага рэгіёна Сыбіры (цяперашняй дыяцэзіі перамяненьня Панскага). У 19982005 — генэральны вікарый Сьвятарскага братэрства місіянэраў сьв. Карла Барамэо; адказны за працу руху «Comunione e Liberazione» ў Расеі (з 1998). З 2004 выкладае ў санкт-пецярбурскай сэмінарыі «Марыя — Валадарка Апосталаў», з 2006 зьяўляецца яе рэктарам.

21 верасьня 2007 прызначаны арцыбіскупам Архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве. Кансакраваны 27 кастрычніка 2007, галоўным кансакрантам быў папярэднік Пэццы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, іншымі кансакрантамі — апостальскі нунцый Антоніё Мэніні і старшыня канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі біскуп Ёзэф Вэрт. Таксама на кансакрацыі прысутнічалі расейскія біскупы Клемэнс Пікэль, Кірыл Клімовіч; арцыбіскуп Астаны Томаш Пэта і біскуп гораду Парынтынс (Бразылія) Джуліяна Фрыджэні, намесьнік старшыні Аддзелу вонкавых царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату протаярэй Усевалад Чаплін.

Валодае італійскай, расейскай, ангельскай, гішпанскай мовамі.

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Павел Пецци Что такое человек, чтобы помнить о нём. (Лекции по социальной антропологии) Новосибирск, ЦЭРИС, 2000
Папярэднік
Тадэвуш Кандрусевіч
Ардынар архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве
2007
Наступнік

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]