Папуа-Новая Гвінэя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Папуа-Новая Гвінэя
Independen Stet bilong Papua Niugini
Independent State of Papua New Guinea
Сьцяг Папуа-Новай Гвінэі
(Сьцяг)
Нацыянальны дэвіз: «Unity in diversity» («Адзінства ў разнастайнасьці»)
Дзяржаўны гімн
«O Arise, All You Sons»
Месцазнаходжаньне Папуа-Новай Гвінэі
Афіцыйная мова ангельская, Ток Пісын, Хіры
Сталіца Порт Морсьбі
Найбуйнейшы горад Порт Морсьбі
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Элізабэта ІІ
Паўліяс Матанэ
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
54-е месца ў сьвеце
462 840 км²
2
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
100-е месца ў сьвеце
6 732 000
14,5/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
126 месца ў сьвеце
$13,064 млрд
$2108
Валюта Кіна (PGK)
Часавы пас AEST (UTC+10)
Незалежнасьць
— ад Аўстраліі

16 верасьня 1975
Аўтамабільны знак PNG
Дамэн верхняга ўзроўню .pg
Тэлефонны код +675
Мапа Папуа-Новай Гвінэі

Папуа-Новая Гвінэя (па-ангельску: Papua New Guinea) — краіна ў Акіяніі, разьмешчаная на ўсходняй частцы выспы Новая Гвінэя і на 2800 прылягаючых выспах. Па зямлі мяжуе толькі з Інданэзіяй, але ў бліжэйшым атачэньні знаходзяцца Аўстралія і Саламонавы выспы. Папуа-Новая Гвінэя мае выхад як да Ціхага, так і да Індыйскага акіяна.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя людзі прыбылі на Новую Гвінэю каля 60 тыс. гадоў таму. Яны рухаліся з боку Паўднёва-Ўсходняй Азіі. На высьпе яны стварылі першабытную культуру заснаваную на сельскай гаспадарцы.

Першыя эўрапейцы прыбылі на Новую Гвінэю ў XVI стагодзьдзі, але да ХІХ стагодзьдзя яна заставалася амаль не дасьледаванай. Гішпанцы далі высьпе назву «Новая Гвінэя», таму што людзі на яе ўзьбярэжжах нагадвалі сваім выглядам жыхароў афрыканскай Гвінэі.

Сучасная дзяржава, Папуа-Новая Гвінэя, утварылася ў выніку злучэньня дзьвюх каляніяльных тэрыторыяў. Папуа, назва якой паходзіць з малайскай мовы і азначае «кучаравыя валасы», ахоплівае паўднёва-ўсходнюю частку выспы. Пачаткова Папуа была брытанскай калёніяй, але потым была перададзена пад аўстралійскі кантроль. Зямля Кайзэра Вільгельма, якая знаходзіцца на паўночна-ўсходняй частцы выспы, былы нямецкі пратэктарат. Пасьля сканчэньня Першай сусьветнай вайны Нямеччына была вымушана адмовіцца ад каляніяльных уладаньняў і іх частка Новай Гвінэі перайшла пад мандат Аўстраліі. У 1949 годзе абедзьве часткі былі аб’яднаны ў Тэрыторыю Папуі і Новай Гвінэі, якія потым пачалі называцца проста «Папуа-Новая Гвінэя».

Незалежнасьць краіна атрымала 16 верасьня 1975 году. У 1988 годзе ад Папуа-Новай Гвінэі спрабавалі аддзяліцца выспа Боганвіль. Узброеныя бойкі каштавалі 20 тыс. чалавечых жыцьцяў.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краіна знаходзіцца на ўсходняй палове выспы Новая Гвінэя і на прылягаючых выспах (архіпэляг Бісмарка і Саламонавы выспы). З паўднёвага захаду мяжуе з Інданэзіяй. На высьпе Новая Гвінэя рэльеф горны, самая высокая кропка краіны знаходзіцца на вышыні 4509 м. Часта здараюцца вывяржэньні вульканаў і землятрусы.

Клімат экватарыяльны, сьпякотны і вільготны. Існуе густая рачная сетка. Значная частка паверхні выспаў пакрытая трапічнымі лясамі.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папуа-Новая Гвінэя дзеліцца на 19 правінцыяў і адну сталічную акругу.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Папуа-Новая Гвінэясховішча мультымэдыйных матэрыялаў