Папуа-Новая Ґвінэя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: «Unity in diversity» (Адзінства ў разнастайнасьці) | |||||
| Афіцыйная мова | ангельская, Ток Пісын, Хіры | ||||
| Сталіца | Порт Морсбі | ||||
| Найбуйнейшы горад | Порт Морсбі | ||||
| Урад | канстытуцыйная манархія Элізабэта ІІ Маўліас Матанэ |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
54-е месца ў сьвеце 462 840 км² 2 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасьць |
104-е месца ў сьвеце 5 887 000 13/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
126 месца ў сьвеце 14,363 млрд.$ 2 418 $ |
||||
| Валюта | Кіна (PGK) |
||||
| Часавы пас - улетку |
AEST (UTC+10) +10 (UTC+10) |
||||
| Незалежнасьць ад Аўстраліі |
16 верасьня 1975 | ||||
| Дзяржаўны гімн | ««O Arise, All You Sons»» | ||||
| Аўтамабільны знак | PNG | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .pg | ||||
| Тэлефонны код | +675 |
||||
Папуа-Новая Гвінэя (па-ангельску: Papua New Guinea) – краіна ў Акіяніі, разьмешчанае на ўсходняй частцы выспы Новая Гвінэя і на 2 800 прылягаючых выспах. Па зямлі мяжуе толькі з Інданэзіяй, але у бліжэйшым атачэньні знаходзяцца Аўстралія і Саламонавы выспы. Папуа-Новая Гвінэя мае выхад як да Ціхага, так і да Індыйскага акіяна.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першыя людзі прыбылі на Новую Гвінэю каля 60 тыс. гадоў таму. Яны рухаліся з боку Паўднёва-Усходняй Азіі. На высьпе яны стварылі першабытную культуру заснаваную на сельскай гаспадарцы.
Першыя эўрапейцы прыбылі на Новую Гвінэю ў XVI стагодзьдзі, але да ХІХ стагодзьдзя яна заставалася амаль не дасьледаванай. Гішпанцы далі высьпе назву “Новая Гвінэя”, таму што людзі на яе ўзьбярэжжах нагадвалі сваім выглядам жыхароў афрыканскай Гвінэі.
Сучасная дзяржава, Папуа-Новая Гвінэя, утварылася у выніку злучэньня дзьвюх каляніяльных тэрыторый. Папуа, назва якой паходзіць ад малайскай мовы і азначае “кучаравыя валасы”, ахоплівае паўднёва-усходнюю частку выспы. Пачаткова Папуа была брытанскай калёніяй, але потым была перададзена пад аўстралійскі кантроль. Зямля Кайзера Вільгельма, якая знаходзіцца на паўночна-усходняй частцы выспы, былы нямецкі пратэктарат. Пасьля сканчэньня Першай Сусьветнай вайны Германія была вымушана адмовіцца ад каляніяльных уладаньняў і іх частка Новай Гвінэі перайшла пад мандат Аўстраліі. У 1949 годзе абедзьве часткі былі аб’яднаны ў Тэрыторыю Папуі і Новай Гвінэі, якія потым пачалі называцца проста “Папуа-Новая Гвінэя”.
Незалежнасьць краіна атрымала 16 верасьня 1975 года. У 1988 годзе ад Папуа-Новай Гвінэі спрабавалі аддзяліцца выспа Боганвіль. Узброеныя бойкі каштавалі 20 тыс. чалавечых жыцьцяў.
[рэдагаваць] Палітыка
[рэдагаваць] Геаграфія
Краіна знаходзіцца на ўсходняй палове выспы Новая Гвінэя і на прылягаючых выспах (архіпэляг Бісмарка і Саламонавы выспы). З паўднёвага захаду мяжуе з Інданэзіяй. На высьпе Новая Гвінэя рэльеф горны, самая высокая кропка краіны знаходзіцца на вышыні 4 509 м. Часта здараюцца вывяржэньні вульканаў і землятрусы.
Клімат экватарыяльны, сьпякотны і вільготны. Існуе густая рачная сетка. Значная частка паверхні выспаў пакрытая трапічнымі лясамі.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Папуа-Новая Гвінэя дзеліцца на 19 правінцый і адну сталічную акругу.
[рэдагаваць] Эканоміка
[рэдагаваць] Дэмаграфія
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Акіяніі | |
|---|---|
| Аўстралія · Вануату · Кірыбаці · Маршалавы выспы · Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі · Науру · Новая Зэляндыя · Палаў · Папуа-Новая Ґвінэя · Саламонавы выспы · Самоа · Тонґа · Тувалу · Фіджы | |
| Іншыя рэгіёны: Амэрыканскае Самоа · Выспа Бэйкера · Выспы Кука · Выспы Піткейрна · Выспы Ўоліс і Футуна · Выспа Гоўланда ·
Атол Джонстана · Кліпэртан · Выспа Норфалк · Выспа Пасхі · Выспа Джарвіс · Ўэйк · Гуам · Какосавыя выспы · Ніуе · Новая Каледонія · Пальміра · Паўночныя Марыяны · Рыф Кінгмана · Такелаў · Француская Палінэзія |

