Парк Грутас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Помнік Сталіну, які стаяў у Вільні.

Парк Грутас (па-летувіску: Grūto parkas) — скульптурны сад помнікаў савецкай эпохі і выстава іншых савецкіх сымбаляў часоў Летувіскай ССР. Парк заснаваны ў 15 км. ад летувіскіх Друскенікаў у 2001 годзе бізнэсоўцам Вілюмасам Малінаўскасам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля абвяшчэньня Летувой незалежнасьці ў 1990 годзе тыя помнікі, якія асацыяваліся з савецкай акупацыяй, былі дэмантаваныя і вывезеныя з тых месцаў, дзе яны стаялі. Малінаўскас зьвярнуўся да ўладаў з просьбай аддаць яму ў маёмасьць некаторыя помнікі для стварэньня прыватнага музэю. Музэй быў створаны ў Дзукійскім нацыянальным парку. Частка музэю нагадвае Гулаг: драўляныя сьцежкі, вартавыя вежы, агароджа з дротам, вузкакалейны вагон для перавозкі вязьняў. Кавярня мае меню ў савецкім стылі (салёныя агуркі, сала з чорным хлебам, гарэлка ў гранёных пляшках). З 2001 года тут дзейнічае невялікі заапарк.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Парк Грутассховішча мультымэдыйных матэрыялаў