Парміс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Парміс | |
| Асабістыя зьвесткі: | |
|---|---|
| Нацыянальнасьць: | пэрсыянка |
| Сужэнец: | Дарый I |
| Бацька: | Смэрдыс |
| Рэлігія: | зораастрызм |
Парміс (па-элямску Uparmiya) — прадстаўніца дынастыі Ахемэнідаў, адзіная вядомая дачка Смэрдыса, сына Кіра II; жонка караля Дарыя І.
Разам са сваімі цёткамі, дочкамі Кіра ІІ Атосай і Артыстонай каля 522 да н. э. стала жонкай Дарыя І як задатак прызнаньня апошняга каралём Пэрсіі. Узгадваецца некалькі разоў у Герадота (Гісторыя III, 88; VII, 78) ды ў пэрсэпольскіх таблічках.
Зь ейных дзяцей вядомы толькі Арыямард.