Парсюк Пампушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
«В-в-в-вось і ўсё, дзеткі!»

Парсюк Пампушка (па-ангельску: Porky Pig) — вядомы пэрсанаж мультыплікацыйных сэрыяў студыі братоў Ўорнараў — «Вясёлых мэлёдыяў» і «Адурэлых напеваў». Як галоўны, а часьцей як другарадны герой (кампан Труса Тамаша альбо Качара Каруся), удзельнічаў у болей чым 150 мультфільмах Залатога Веку амэрыканскай анімацыі. Ён — невялічкі тоўсьценькі парсючок у сінім пільчаку, з чырвоным гальштукам-матылём. Зазвычай яму належыць гонар сканчаць сэрыю — ён выскаківае з бубну й сваім звыклым пыпкаючым голасам кажа «В-в-в-вось і ўсё, дзеткі!» («Th-th-th-that’s all, folks!»)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Парсюк Пампушкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў