Партал:Гісторыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фон
Гісторыя
пясочныя гадзіньнік: час - як пясок
пясочныя гадзіньнік: час - як пясок
старадаўні знак — муза гісторыі Кліё

Гісто́рыя (ад грэц. ιστορία — расказ пра мінулае, пра пазнанае) — комплекс грамадзкіх навук, што вывучае мінулае чалавецтва. Гэта агульны тэрмін, які адносіцца да мінулых падзеяў, а таксама ў ягонае азначэньне ўваходзіць выкрыцьцё, збор, арганізацыю і прадстаўленьне інфармацыі аб гэтых падзеях. Гэты панятак уключае касьмічную, геалягічную і арганічную гісторыі, але часьцяком у агульным маецца на ўвазе гісторыя чалавецтва. Навукоўцы, якія займаюцца вывучэньнем і ўпарадкаваньнем ведаў па гісторыі называюцца гісторыкамі. Падзеі гісторыі, якія адбываліся да часоў пісьмовага запісу лічацца перадгісторыяй. Гісторыя падзяляецца паводле глябальнай праблематыцы на сусьветную гісторыю і гісторыю асобных краін і народаў, напр. Гісторыя Беларусі. Паводле пэрыядызацыі вылучаюць гісторыю першабытнага ладу, старажытнага сьвету, Сярэднявечча, новага часу, найноўшага часу, сучаснасьці. Паводле галінаў досьледаў гісторыя падзяляецца на ваенную, палітычную, эканамічную гісторыі ды іншыя. Гісторыя розных бакоў культуры, навукі і тэхнікі вывучаецца гістарычнымі разьдзеламі адпаведных навук (Гісторыя тэатра, Гісторыя матэматыкі ды інш.). Гісторыя можа зьяўляецца складоваю часткаю групы гуманітарных навук, што вывучае пэўны рэгіён, народ ці групу народаў (Славяназнаўства)….:::::::::::::::: чытаць далей


Фон
Абраны артыкул
карціна «Паўстанцкі бой». Праца мастака Міхала Эльвіра Андрыёлі, 1895 г.
карціна «Паўстанцкі бой». Праца мастака Міхала Эльвіра Андрыёлі, 1895 г.

Паўста́ньне 1863 го́ду на Пружа́ншчыне — вайсковыя дзеяньні паўстанцкіх аддзелаў з Царства Польскага, а пасьля таксама ўласных фармаваньняў і аддзелаў з суседніх паветаў Гарадзенскай губэрні, у склад якой уваходзіў Пружанскі павет. На той час ягоная тэрыторыя займала землі сучасных Пружанскага, часткі Бярозаўскага і Камянецкага раёнаў Берасьцейскай вобласьці, а таксама Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва (Польшча). Яшчэ да выданьня маніфэсту Літоўскага правінцыйнага камітэту вайсковыя дзеяньні на тэрыторыі павету распачалі польскія аддзелы Рамана Рагінскага, Станіслава Сангіна і Браніслава Рыльскага, якія імкнуліся такім чынам распаўсюдзіць паўстаньне далей на ўсход. Першыя ўласныя аддзелы ў Гарадзенскай губэрні пачалі стварацца ў сакавіку — красавіку 1863 року…:::::::::::::::: чытаць далей


Фон
Выявы


Фон
Катэгорыі артыкулаў
Гісторыя(39 К, 11 С)
Археалёгія(13 К, 4 С)
Войны(9 К, 5 С)
Генэалёгія(121 К, 93 С)
Гісторыкі(12 К, 6 С)
Каляндар(14 К, 25 С)
Каменны век(5 К, 3 С)
Кіраўнікі(19 К, 2 С)
Падзеі(29 К)
Помнікі(18 К, 1 С)
Цывілізацыі(13 К, 1 С)


Фон
Добры артыкул
Мапа вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году
Мапа вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году

Вайна́ Расе́і з Рэ́ччу Паспалі́тай 1792 го́ду вядомая таксама як Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 траўня, была абвешчана 18 траўня 1792 ад імя расейскай імпэратрыцы Кацярыны II Чатырохгадоваму сойму за скасаваньне расейскага пратэктарату, ухвалу Канстытуцыі 3 траўня ды іншыя новаўвядзеньні. З-за таго, што да пачатку канфлікту армія Рэчы Паспалітай яшчэ не пасьпела цалкам прайсьці рэарґанізацыю паводле пляну Станіслава Аўгуста Панятоўскага, яна не налічвала дастатковае колькасьці для адпору аґрэсару. У выніку гэтага ў шэрагах арміі Рэспублікі не было й гаворкі пра нейкія наступальныя дзеяньні, наадварот: гэтая вайна пераўтварылася для яе ў абарончую і суправаджалася паступовым адступленьнем да самой Варшавы…:::::::::::::::: чытаць далей


Фон
Выбітныя гісторыкі
Яўстах Тышкевіч
Яўстах Тышкевіч

Яўстах Тышкевіч (18 красавіка 1814, Лагойск — 8 верасьня 1873) — беларускі археоляг, гісторык, этнограф, краязнаўца, музэязнаўца; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі. Ганаровы чалец Пецярбурскай акадэміі навук, чалец Дацкага таварыства аматараў паўночных старажытнасьцяў, Стакгольмскай Каралеўскай акадэміі выяўленчага мастацтва і старажытнасьцяў, Лёнданскага археалягічнага інстытуту. - З 1824 году навучаўся ў Віленскай гімназіі пад апекай прафэсараў унівэрсытэту Я. Вашкевіча й К. Асмалоўскага. Перапыніўшы тут навучаньне, у 1831 годзе скончыў Менскую гімназію. Потым амаль 2 гады вучыўся самастойна, «дабіраючы» веды ў пецярбурскіх бібліятэках. З 1833 году служыў у Ордэнскім капітуле канцылярыі віленскага, потым кракаўскага генэрал-губэрнатара...:::::::::::::::: чытаць далей


Фон
Неабходныя шаблёны

  {{Накід:Гісторыя}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды па гісторыі.
  {{Удзельнік/Гісторык}} — на асабістую старонку,
  {{Удзельнік/Гісторыя}} — на асабістую старонку,
  {{Удзельнік/Гісторыя ВКЛ}} — на асабістую старонку,
  {{Удзельнік/Гісторыя Рэчы Паспалітай}} — на асабістую старонку,
  {{Удзельнік/Геральдыка}} — на асабістую старонку,
  {{Удзельнік/Генэалёгія}} — на асабістую старонку.


Фон
Артыкулы да напісаньня

  глядзіце таксамаНакіды:Гісторыя


Фон
У іншых праектах
Гісторыя ў Вікінавінах  Гісторыя ў Вікіцытатніку  Гісторыя ў Вікіпадручніку  Гісторыя ў Вікікрыніцах  Гісторыя ў Вікіслоўніку  Гісторыя ў Віківэрсытэце  Гісторыя ў Вікісховішчы Гісторыя ў Віківандроўках
Навіны Цытаты Дапаможнікі Тэксты Вызначэньне Навучаньне Выявы Даведнікі
Фон
Брацкія парталы
Беларусь Украіна Грамадзтва Філязофія Навука


Абнавіць кэш