Партал:Лагойшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Лагойшчына

Лаго́йскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,4 тыс. км². Насельніцтва — 35 957 чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Лагойск.

Лаго́йск — горад у Менскай вобласьці Беларусі, на рацэ Гайна. Адміністрацыйны цэнтар Лагойскага раёну. Насельніцтва 10,8 тыс. чал. (2008).

Знаходзіцца за 40 км ад Менску, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Менск — Ворша). Аўтамабільныя дарогі на Менск, Лепель, Смалявічы, Барысаў, Маладэчна. Лагойск уваходзіць у лік самых старадаўніх местаў Беларусі.

Лагойшчына славіцца ўнікальным для Беларусі гарыстым рэльефам і сваімі гарналыжнамі курортамі «Сілічы» і «Лагойск»

больш інфармацыі пра Лагойск і Лагойшчыну

Выбраны артыкул

Лагойскі палацава-паркавы комплекс, малюнак Н. Орды

Лаго́йскі пала́ц Тышке́вічаў — палацава-паркавы комплекс графаў Тышкевічаў у Лагойску, збудаваны ў 1819 годзе. Утвараў разьвітую архітэктурную кампазыцыю, якая разьмяшчалася на ўзвышшы і скіроўвалася да ракі Гайны. Асноўная алея пэйзажнага парку пачыналася ад палаца і вяла да галоўнай вуліцы паселішча.

Лагойскі палац Тышкевічаў — помнік архітэктуры позьняга клясыцызму (ампіру) з выкарыстаньнем элемэнтаў дарычнага ордэра. На сядзібным двары знаходзіліся «кухарня», лядоўня, стайня, вазоўня і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Большую частку палаца, а таксама гаспадарчыя збудаваньні і капліцу зьнішчылі ў канцы Вялікай Айчыннай вайны. Захаваліся руіны сьцяны бакавога крыла палаца і парк.

У 1842 годзе ў Лагойскім палацы браты Яўстах і Канстантын Тышкевічы заснавалі першы на Беларусі музэй старажытнасьцяў, у якім яны сабралі архіў старажытных рукапісаў, калекцыю мастацкіх твораў, унікальную бібліятэку (3 тыс. кніг), археалягічную калекцыю.

Артыкул цалкам

Цікавыя артыкулы

Акопы — сядзіба маці і сёстраў Янкі Купалы, якую з 1911 году і да другой паловы 1920-х гадоў часта наведваў славуты беларускі пясьняр; былы хутар у Менскай губэрні (цяпер — у Лагойскім раёне Менскай вобласьці); месца найбольш плённага творчага натхненьня Янкі Купалы; назва філіі Літаратурнага музэю Янкі Купалы. Знаходзіцца за 30 км на поўнач ад Менску недалёка ад вёскі Харужынцы.

Артыкул цалкам