Партрэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пітэр Паўль Рубэнс. «Партрэт камэрысткі інфанты Ізабэлы», каля 1625, Эрмітаж.

Партрэт (франц. portrait, ад стар.-франц. Portraire — «перадаваць што-небудзь рыса ў рысу», састар. Парсуна — ад лац. Persona — «асоба») — малюнак або апісаньне якога-небудзь чалавека або групы людзей, якія існуюць ці існавалі ў рэальнай рэчаіснасьці ў тым ліку мастацкімі сродкамі (жывапісу, графікі, гравюры, скульптуры, фатаграфіі, паліграфіі), а таксама ў літаратуры і крыміналістыцы (славесны партрэт).

Партрэт у літаратуры — адзін са сродкаў мастацкай характарыстыкі, які складаецца ў тым, што пісьменьнік раскрывае тыпічны характар сваіх герояў і выказвае сваё ідэйнае стаўленьне да іх праз малюнак зьнешнасьці герояў: іх постаці, асобы, адзеньня, рухаў, жэстаў і манэраў.

Commons-logo.svg  Партрэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў