Партызанск
| Партызанск | |||||
| Партизанск | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1896 | ||||
| Горад з: | 1932 | ||||
| Плошча: | 1288,6 км² | ||||
| Насельніцтва: | |||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+10 UTC+11 |
||||
| Тэлефонны код: | +7 42363 | ||||
| Паштовы індэкс: | 692864 | ||||
| Аўтамабільны код: | 25, 125 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 43°08′ пн. ш. 133°08′ у. д. / 43.133° пн. ш. 133.133° у. д.Каардынаты: 43°08′ пн. ш. 133°08′ у. д. / 43.133° пн. ш. 133.133° у. д. | ||||
|
Партызанск на мапе Расеі
Партызанск
|
|||||
| http://www.partizansk.org/ | |||||
Партызанск (па-расейску: Партизанск) — горад краявога падпарадкаваньня ў Расеі. Насельніцтва 40,8 тыс. чал. (2008). Заснаваны ў 1896 годзе.
Горад разьмешчаны ў даліне ракі Партызанская, у 50 кілямэтрах на поўнач ад Находкі, у 172 км на ўсход ад Уладзівастоку. Чыгуначная станцыя.
Паселішча было заснавана ў 1896 як шахцёрскі пасёлак Суча́нскі Руднік (названы па ранейшай кітайскай назве ракі Партызанскай — «Сучан»), 27 красавіка 1932 пасёлак атрымаў статус гораду і імя Сучан.
У 1930-х горад называўся Гамарнік у гонар ваеннага камісара Яна Гамарніка, які быў старшынём Прыморскага крайвыканкаму з 1923 па 1928. У 1937, калі Гамарнік скончыў жыцьцё самагубствам і быў абвешчаны «ворагам народа», гораду была вернута ранейшая назва Сучан.
26 сьнежня 1972 у выніку кампаніі па ліквідацыі кітайскіх назваў на Далёкім Усходзе, якая стала вынікам савецка-кітайскага ўзброенага канфлікту на высьпе Даманскай, горад быў паўторна перайменаваны ў «Партызанск».
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |